Ждановіч Кацярына Генадзьеўна
Нарадзілася 20 лістапада 1983 года. Мае вышэйшую адукацыю. Скончыла Мінскі Дзяржаўны Лінгвістычны ўніверсітэт. Працуе ў ДУА “Гімназія г. Асіповічы” з 2003года. Педагагічны стаж складае 10 год. Настаўнік мае першую кваліфікацыйную катэгорыю.
Асноўнай мэтай сваёй дзейнасці настаўнік лічыць развіцце творчых здольнасцей вучняў, а таксама павышэнне матывацыі вучняў да вывучэння англійскай мовы. Педагагічнае крэда настаўніка : “Ніколі не супыняцца на дасягнутым”, а таксама “ Never stop learning because life never stops teaching”.
У сваёй працы Кацярына Генадзьеўна выкарыстоўвае сучасныя педагагічныя тэхналогіі (праектная,камунікатыўная), перавагу аддае праектнай тэхналогіі і групавым формам работы.
Настаўнік таксама выкарыстоўвае індывідуальны творчы падыход да выкладання прадмета. На ўроках у пачатковай школе выкарыстоўвае гульнёвыя метады работы як сродак павышэння інтарэса вучняў да вывучэння замежнай мовы.
Кацярына Генадзьеўна прымае ўдзел у пасяджэннях МА настаўнікаў замежнай мовы, неаднаразова выступала з дакладамі. Яе вучні кожны год прымаюць удзел у розных конкурсах, школьных і раённых алімпіядах па англійскай мове і маюць добрыя вынікі.