Ярашэва Наталля Міхайлаўна нарадзілася 10.12.1972 г. Адукацыя сярэдняя спецыяльная, педагагічны стаж – 14 год. Мае ІІ кваліфікацыйную катэгорыю. Павышала сваю кваліфікацыю ў 2001 г у г. Магілёве.
Педагагічнае крэда : дзіця – гэта загадка, а ў аснове выхавання і навучання ляжыць павага гэтай загадкі.
Наталля Міхайлаўна лічыць, што музычнае мастацтва – адзін са сродкаў адрознення дабра і зла.
На сваіх уроках настаўніца імкнецца развіваць гарманічны слых праз выкарыстанне песень, творчых здольнасцей праз слуханне музыкі, яе ўспрыняцце і адлюстраванне.
Наталля Міхайлаўна выкарыстоўвае разнастайныя формы і метады работы, імкнецца прывіць вучням эстэтычны змест, навучыць слухаць музыку.
Наталля Міхайлаўна прымала ўдзел у конкурсе “Настаўнік года” у 1996 г. і стала фіналісткай. Яе вучні прымаюць удзел у конкурсе “Творчыя ўзлёты” і неаднаразова станавіліся пераможцамі.
Настаўніца займаюцца і грамадска-педагагічнай дзейнасцю. З’яўляецца загадчыкам кабінета, вядзе гурток “Вясёлыя ноткі”, які вучні наведваюць з вялікім задавальненнем.