У ДАПАМОГУ ВУЧНЯМ
|
|
Для загрузкі патрэбнага вам матэрыялу перайдзіце па спасылцы |
|
Правілы беларускай арфаграфіі і пунктуацыі (закон) З вопыту работы, літаратурны дыктант (беларуская мова) З вопыту работы - крыжаванка (літаратура) Тэматычны кантроль Аднародныя члены 5 клас Тэматычны кантроль па тэме “Лексіка і фрзеалогія”
Практыкум па пунктуацыі 5 клас Запішыце фанетычную транскрыпцыю Іван Шамякін
Іван
Пятровіч Шамякін — народны пісьменнік Беларусі, Герой Сацыялістычнай Працы,
акадэмік НАН Беларусі, нарадзіўся 30 студзеня 1921 года ў вёсцы Карма
Добрушскага раёна Гомельскай вобласці ў сялянскай сям'і. З 1925 года бацька стаў
працаваць лесніком, канчаткова страціўшы надзею разжыцца на ўласнай зямлі. У
сувязі з гэтым месца жыхарства часта мянялася: Цярэшкавічы пад Нова-Беліцай,
Новая Стража пад Краўцоўкай. Жыццё ў леснічоўках (іх у той мясцовасці называлі "стражамі")
не толькі вельмі рана прывучвала да самастойнасці, да працы, да захаплення
роднай прыродай, але і дазваляла адчуць складанасць усяго, што адбывалася.
Іван Шамякін
1. Назавіце дату і месца нараджэння пісьменніка. 2. Успомніце першы буйны твор Івана Шамякіна. Калі ен быў напісан? 3. Пад якой назвай выйшаў зборнік апавяданняў для дзяцей? 4. Якія драматычныя творы пісьменніка вы ведаеце? У якіх тэатрах яны пастаўлены? 5. Людзей якіх дзвюх прафесій паказаў Іван Шамякін на старонках большасці сваіх твораў? 6. Успомніце часткі кнігі “Трывожнае шчасце”. 7. Назавіце месцы падзей, якія апісаны ў аповесцях “Непаўторная вясна”, “Агонь і снег”. 8. Пералічыце галоўных дзеючых асоб кнігі “Трывожнае шчасце”. 9. У якой форме напісана аповесць “Агонь і снег”? 10. У якой аповесці такі пачатак : “Пятро ляжаў на ўзлеску. Малады сасоннік падступаў амаль пад самыя гароды”? 11. Каго з герояў называлі “эрудытам” ; Напалеонам ; Старым? 12.За які твор І. Шамякіну была прысуджана Дзяржаўная прэмія ? Калі ? 13. Успомніце год выхаду ў свет рамана “ Сэрца на далоні“. 14.Якой прэміяй адзначан раман “ Сэрца на далоні” ?
Іван Мележ
10. Аб чыім чулым сэрцы
піша І. Мележ у нарысе “Чулае сэрца”? ВЫВУЧЭННЕ РАМАНА І.ШАМЯКІНА “СЭРЦА НА ДАЛОНІ” (тэставае заданне, XI класс) Вызначце адзін ці некалькі правільных адказаў
1.“Сэрца на далоні”-гэта раман: 1) сацыяльна-бытавы; 4) дэтэктыўны; 2) філасофскі; 5) навукова-папулярны. 3) гістарычны;
2.Над раманам аўтар працаваў у: 1) 1982-1986 гг.; 4) 1960-1963 гг.; 2) 1958-1961 гг.; 5) 1976-1979 гг. 3) 1987-1990 гг.;
3.Структура твора сладаецца з наступнай колькасці раздзелаў: 1) 26; 4) 40; 2) 30; 5) 43. 3) 37;
4.Дзеянне ў пачатку рамана адбываецца: 1) ля Гомеля ў лясным масіве, дзе ў час вайны знаходзіўся партызанскі атрад; 2) ля адной з вескай бліз Мінска; 3) у леснічоўцы пад Пясочнай Будай Церахоўскага раёна; 4) у вёсцы Карма Добрушскага раёна; 5) у Дзятлаўскім лясніцтве на супольна пабудаванай дачы.
5.”Сэрца на далоні”-гэта твор пра 1) партызанскую барацьбу ў ваколіцах Мінска; 2) жыццё вёскі ў пасляваенны час; 3) Мінскае падполле; 4) узаемаадносіны чалавека і прыроды; 5) барацьбу прадстаўнікоў творчай інтэлігенцыі з захопнікамі ў гады вайны.
6.У цэнтры падзей рамана знаходзяцца героі: 1) Кірыла Шыковіч; 4 )Зося Савіч; 2) Антон Яраш; 5) доктар Савіч. 3) Сямён Гукан;
7.Сюжэтным центрам твора, вакол якога аб’яднаўваюцца ўсе падзеі, з’яўляецца 1) дзейнасць супрацоўніка абласной газеты Кірылы Шыковіча; 2) гісторыя хваробы Зосі Савіч; 3) XX з’езд КПСС; 4) справа доктара Савіча; 5) мінулае Гукана.
8.Сажань-гэта мянушка 1) Клаўдзіі Сухадол; 4) Яраша; 2) Шыковіча; 5) Гукана. 3) Савіча;
9.Аднадумцамі Гукана з’яўляюцца 1) Сазоненка; 4) Рагойша; 2) Гамбіцкі; 5) Швагераў. 3) Тукала; 10.Гукан у час вайны быў 1) журналістам; 4) падпольшчыкам; 2) разведчыкам; 5) санітарам. 3) сувязным; 11.Сіла Гукана ў тым, што ён 1) вельмі начытаны чалавек; 2) валодае адміністрацыйнай уладай; 3) мае сувязі з прадстаўнікамі вышэйшых органаў улады; 4) мае слаўнае партызанскае мінулае; 5) з’яўляецца дэпутатам і мае недатыкальнасць. 12.Гукан на Зосю ўзводзіць паклёп, бо 1) пабаяўся, што яго абвінавацяць у сувязях са “здраднікам” Савічам; 2) тая адмовілася стаць яго жонкай; 3) яна стаяла на шляху павышэння па службовай лесвіцы; 4) яе бацька перад вайной адмовіўся рабіць Гукану аперацыю на сэрцы; 5) яна не выканала ні аднаго яго даручэння ў час падпольнай барацьбы і ў пасляваенны час. 13.Гукан у рамане 1) бессардэчны кіраўнік, подлы чалавек, бюракрат, 2) крыху сентыметальны, прыпісвае сабе заслугі Савіча і зрабіў на гэтым службовую кар’еру; 3) кар’ерыст, валюнтарыст, нягоднік; старшыня гарвыканкама, фальсіфікатар падпольнай барацьбы ў горадзе ў час вайны; 4) увасабляе сістэму чыноўніцкай усёдазволенасці; двурушнік, нахабны; паспрыяў таму, што Зося была выслана ў Сібір; 5) увасабляе кансерватызм; прыстасаванец, дэмагог, нахрапісты; 6) ”з худым аскетычным тварам, глыбокімі вачамі і густымі сівымі брывамі ён нагадваў у профіль ястраба”; не ўмее спачуваць іншым. 14.Больш поўнаму раскрыццю гуканаўшчыны ў творы спрыяюць 1) Тарасаў; 4) Тукала; 2) Сазоненка; 5) Тужыкаў. 3) Рагойша; 15.Лёс Зосі пасля вайны вызначыў (вызначыла) 1) сяброўская дапамога Шыковіча; 2) сустрэча з Ярашам; 3) заява Гукана ў органы дзяржбяспекі; 4) мемуары Гукана; 5) знаходка архіўных дакументаў пра яе бацьку. 16.Дата 16.10.1945 г. для Зосі Савіч стала лёсавызначальнай, таму што ў гэты дзень 1) ёй была зроблена Ярашам аперацыя на сэрцы; 2) яна вярнулася ў горад з Германіі, дзе прабыла каля двух год; 3) Гукан на яе напісаў данос; 4) рэабілітавалі яе бацьку і ў горадзе паставілі яму бюст; 5) яна назаўжды пакідае горад, каб уратаваць сям’ю Яраша, якога пакахала. 17.Запіскі (мемуары) Гукана пра падполле літаратурна апрацаваў 1) Яраш; 4) Сербаноўскі, 2) Шыковіч; 5) Красоўскі. 3) Сыракваш; 18.Шыковіч па прафесіі 1) журналіст; 4) доктар; 2) пісьменнік; 5) дзяржаўны служачы. 3) настаўнік; 19.Кірыла Шыковіч у рамане 1) дзейсны і актыўны чалавек; чулы да людскога гора; настойлівы ў пошуках праўды,справядлівасці; 2) мае дапытлівы розум, вострую назіральнасць; таварыскі; па няведанні дапамагаў Гукану пісаць”мемуары”; 3) сучасны Дон Кіхот, таленавіты журналіст; не пазбаўлены недахопаў; 4) актыўна выступае за справядлівасць, дабіваючыся праўды; спагадлівы; 5) выявіў сябе даследчыкам старажытнай гісторыі. 20.”... У інфекцыйнай бальніцы актыўна дзейнічала падпольная група… Кіраваў ёю доктар Савіч, які меў сувязь з камандзірам партызанскага атрада…” Такі вывад зрабіць Шыковічу дазволілі(дазволіла ) 1) дапамога загадчыка партархіва Сыраквашы; 2) сустрэчы з маёрам дзяржбяспекі Сербаноўскім; 3) размовы з былой медсястрой Клаўдзіяй Сухадол; 4) факты і дакументы; 5) гутаркі з сакратаром гаркома Тарасавым. 21.Антон Яраш у творы 1) шчыры,сумленны чалавек, захоўвае і цэніць законы продкаў; 2) інтэлігентная асоба; былы ўладзельнік падполля; самаадданы працаўнік; анархіст па ацэнцы Гукана; 3) ведае замежныя мовы; патрыёт; дэпутат гарсавета, высокамаральны чалавек; 4) хірург, вучоны, гуманіст; летуценнік, “ніколі не гуляе з жыццём”; 5) прафесіянал-хірург, дысцыплінаваны; высокі, стройны, прыгожы. 22.Тарас-гэта прыёмны сын 1) Савіча; 4) Яраша; 2) Гукана; 5) Кушнера. 3) Шыковіча; 23.Тарас у творы 1) сын павешанага фашыстамі аднаго з кіраўнікоў падполля; 2) прыёмны сын Шыковіча; 3) брыгадзір заводскай брыгады кампартыі; 4) сакратар заводскай ячэйкі. 24Уся бядаў тым, што я нічога” не хачу” належаць: 1) Зосі; 4) Тарасу; 2) Ніне; 5) Славіку. 3) Машы; 26.Варушыць мінулае, “варушыць мёртвых” Яраша прымусіла(прымусілі): 1) артыкул Шыковіча; 2) сведачанні Дымара і Швагерава; 3) сустрэча са сваёй выратавальніцай Зосяй Савіч; 4) дзеянні Гукана; яго адносіны да тых, з кім працуе; 5) Галіна Адамаўна і Валянціна Андрэеўна. 27.Сцяпан Савіч у час фашысцкай акупацыі быў 1) галоўным урачом бальніцы; 2) адным з кіраўнікоў падполля; 3) сувязным партызанскага атрада; 4) паліцаем-здраднікам; 5) палявым санітарам. 28.У рамане аўтар стварае любоўны трыкутнік: 1) Шыковіч-Яраш-Гаецкая; 2) Валянціна Андрэеўна-Яраш-Гаецкая; 3) Славік-Тарас-Маша; 4) Яраш-Зося-Шыковіч; 5) Зося-Шыковіч-Гукан.
29.”Флюгерам”, па вызначэнні Кірылы Шыковіча, з’яўляецца: 1) Славік Шыковіч; 4) Васіль Грыбок; 2) Тамара Гаецкая; 5) Тарас Ганчарык. 3) Клаўдзія Сухадол; 30.У творы аўтар стварыў вобразы кіраўнікоў, якія выклікаюць павагу. Да іх адносяцца: 1) сакратар гаркома партыі Тарасаў; 2) сакратар райкома партыі Красоўскі; 3) старшыня гарсавета Кушнер; 4) рэдактар газеты Жывіцкі; 5) сакратар гаркома камсамола Грыбок. 31.У рамане ўздамаюцца праблемы: 1) служэння людзям; выхавання дзяцей; рэабілітацыі рэпрэсіраваных; 2) удзячнасці і чалавечнасці; праўды пра мінулае; 3) бацькоў і дзяцей; адказнасці за будучыню нацыі; 4) вернасці сваёй сям’і, сяброўству; 5) адказнасці чалавека за сябе і свае ўчынкі; станаўлення чалавека як асобы.
32.Раман “Сэрца на далоні” быў адзначаны: 1) прэміяй Ленінскага камсамола ў 1975 г.; 2) Дзяржаўнай прэміяй Рэспублікі Беларусь у 1998 г; 3) Літаратурнай прэміяй імя І.Мележа ў 1986 г.; 4) Ленінскай прэміяй у 1981 г.; 5) Дзяржаўнай прэміяй БССР імя Якуба Коласа ў 1967 г.
Тэст 10 клас
а) паэт; б) празаік; в) драматург. 2. Першыя празаічныя творы Івана Шамякіна былі прысвечаны а) тэме вайны; б) тэме калектывізацыі; в) тэме інтэлігенцыі. 3. Дзе адбываецца дзеянне аповесці «Гандлярка і паэт»? Адказ запішы. 4. Праз якія мастацкія адзнакі аповесці ў ёй рэалізуецца аўтарскі прынцып кантрасту (супрацьпастаўлення)? Адказ запішы. 5. Наколькі магчыма да вобраза Вольгі Ляновіч далучыць паняцце «рамантык», а да вобраза Алеся — «рэаліст»? а) Так, цалкам магчыма; б) не, і Вольга, і Алесь — рэалісты; в) Вольга і Алесь — рамантыкі; г) наадварот, Вольга — рэаліст, Алесь — рамантык. 6. Ці правільнае меркаванне: трагедыя Вольгі ў тым, што яна пакахала Алеся? Запішы сваю думку. 7. Якія рысы характару і адзнакі светапогляду «належаць» Вользе Ляновіч? а) Ідэалізм; б) практыцызм; в) палітычная абмежаванасць; г) маральная просталінейнасць; д) псіхалогія прыватнай уласнасці; е) рамантычнае стаўленне да навакольнага свету; ё) магчымасць чуць «тое, што чуюць нямногія'». 8. «Непаўторная вясна» — гэта а) першая, б) другая, в) трэцяя аповесць пенталогіі «Трывожнае шчасце»? 9. У аповесці «Непаўторная вясна»: а) адлюстроўваецца даваеннае жыццё моладзі; б) змаганне народа ў час вайны; в) успрыманне жыцця маладымі героямі пасля ваенных выпрабаванняў. 10. Хто з галоўных герояў аповесці з’яўляецца: а) медыцынскім работнікам; б) студэнтам; в) настаўнікам. 11. Ці правільнае наступнае сцвярджэнне: «Галоўная тэма аповесці «Непаўторная вясна» — шчырае і трапяткое каханне Пятра Шапятовіча да Сашы Траянавай»? а) Так, правільнае; б) не. 12. У чым бачыцца аўтабіяграфізм аповесці «Непаўторная вясна» і іншых частак, аб’яднананых пад агульнай назвай «Трывожнае шчасце»? Адказ запішы. 13. Галоўны герой аповесці «Непаўторная вясна» а) хоча быць «як усе»; б) наадварот, не хоча быць такім, імкнецца ўзняцца над будзённасцю
|