Турэц Алена Віктараўна
Нарадзілася 27 верасня 1980 года. У 2003г. скончыла Мінскі дзяржаўны лінгвістычны універсітэт па спецыяльнасці “Сучасныя замежныя мовы” са спецыялізацыяй “Беларуская мова і літаратура”. Мае навуковую ступень бакалаўра педагагічных навук.
З 2003 па 2005 гг. працавала настаўніцай англійскай мовы ў СШ № 94 г. Мінска. Са жніўня 2013г. працуе ў ДУА”Гімназія г.Асіповічы”.
Педагагічнае крэда: “Вучыць не клас, а кожнае дзіця; вучыць не проста мове, а размаўляць на ёй; вучыць мысленню на замежнай мове, каб дзверы ў свет былі адчынены для ўсіх”.
Асноўнай мэтай сваёй педагагічнай дзейнасці лічыць развіццё творчых здольнасцей кожнага вучня. У сваёй працы выкарыстоўвае камунікатыўную тэхналогію, тэхналогія індывідуальнага навучання, гульневыя метады навучання.
Алена Віктараўна актыўна займаецца самаадукацыяй, працуе над тэмай “Эфектыўныя прыёмы навучання чытанню на І ступнені навучання”. Асвойвае камунікатыўна-інфармацыйную і камп’ютэрную тэхналогіі .
Важнае месца займае пазакласная работа. Алена Віктараўна з’яўляецца кіраўніком гурткоў замежнай мовы “Чароўная скарбонка”, праводзіць факультатыўныя заняткі.