Саковіч Галіна Паўлаўна, нарадзілася 23.09.1962 г. Закончыла Мазырскі педінстытут. Адукацыя вышэйшая. Педстаж – 23 гады. Мае І – катэгорыю. Павышала сваю кваліфікацыю на курсах у 2003 г. у г. Мінску. Была на мэтавых курсах ў 2007 г. у г. Магілёве.
У сваёй рабоце імкнецца з пазіцыі новага змксту моўнай і літаратурнай адукацыі спалучыць метады навучання з задачамі грамадзянскага, патрыятычнага выхавання, што дае магчымасць зрабіць навучальны працэс мэтанакіраваным і выніковым.
З найбольш вядомых формулаў поспеху Галіна Паўлаўна выбрала для сябе такую: “Няхай жаданне зробіць больш, чым патрабуюць вашы абавязкі, увайдзе ў вашу звычку”.
Яе педагагічнае крэда – зрабіць урок цікавым. Таму ў практыку сваёй работы яна ўвяла такія формы ўрокаў, як урок – лекцыя, семінары, канферэнцыі, дыспуты, што дапамагаюць разнастаіць і зрабіць больш эфектыўным працэс навучання.
Выкарыстоўвае ў сваёй рабоце і новыя тэхналогіі: Дальтан-тэхналогія (распрацавала некалькі ўрокаў), развіццё крытычнага мыслення цераз чытанне і пісьмо, праблемнае навучанне, тэхналогія асобасна-арыентаванага навучання, элементы модульнай тэхналогіі.
Праца па гэтых тэхналогіях даёе ёй магчымасць развіваць у вучняў творчыя здольнасці, нестандартнае мысленне.
Вынікі работы за 2006/2007 н.г.:
1. Першае месца ў раённым конкурсе сачыненняў па ПДР “Мотепю топ” у Баршчэўскай Марыі.
2. Трэцяе месца ў раённым конкурсе сачыненняў “Жыву ў Беларусі і тым ганаруся” – Баршчэўская Марыя.
Удзел у раённых алімпіядах па беларускай мове і літаратуры:
1. Калейнік Анастасія – ІУ месца – 7 клас;
2. Дражнюк Анастасія – ІІ месца – 9 клас;
3. Шапіра Наталля – І месца – 9 клас.
На абласной алімпіядзе:
1. Шапіра Наталля – Дыплом ІІІ ступені – 9 клас.
На раённай алімпіядзе ў 2007/2008 н.г. – Шапіра Наталля – ІІ месца – 10 клас.
Яе вучні ўдзельнікі Рэспубліканскага конкурсу “Буслік” за які атрымоўвалі прызы ІІ і ІІІ ступені.
Сэнс сваёй педагагічнай дзейнасці бачыць ў выхаванні асобы – годнага прадстаўніка беларускага народа, свайго роду. Вырашыць гэтую задачу Галіна Паўлаўна імкнецца цераз прадуманую пазакласную дзейнасць: вечарыны, гасцёўні, конкурсы, прысвечаныя юбілеям класікаў літаратуры, тэматычныя выставы, святы, гульні.
Праводзіць Галіна Паўлаўна і работу па адраджэнні нацыянальна-культурнай спадчыны.