Падабед Iрына Мiкалаеўна, 1974 г.н., сацыяльны педагог, адукацыя вышэйшая, скончыла Магiлеўскi педагагічны унiверсiтэт, педагагічны стаж 13 год, кваліфікацыйная катэгорыя першая.
Курсы павышэння кваліфікацыі праходзіла ў 2003 г. у г. Мінску пры АПА.
Педагагічнае крэда: Побеждающий других – силён, побеждающий себя - могуч!
У сваей працы шмат увагi надае вывучэнню iндывiдуальных асаблiвасцей вучняў, iх iнтарэсаў, схiльнасцей, знаемству з сям’ей, у якiх выхоўваюцца вучнi. Стараецца трымаць цесную сувязь з класнымi кiраўнiкамi, настаўнiкамi, прадстаўнiкамi праваахоўных органаў. Правадзiмыя мерапрыемствы, сустрэчы, анкетаваннi, наведваннi сем’яў, iндывiдуальная работа забяспечваюць сацыяльна-педагагiчную i псiхалагiчную падтрымку i дапамогу вучням, iх сем’ям, садзейнiчаюць станаўленню i развiццю асобы гiмназiста, павышаюць iх прававы узровень.
Iрына Мiкалаеўна сваю работу будуе на ажыццяўленнi праграм «Падлетак», «Сям’я», «Здароўе», «Псiхалагiчная культура» i г.д. Прымае актыўны ўдзел у дэкадзе ЗЛЖ, прававых ведаў, акцыях «СНIДу - Не», «Мы супраць курэння!» i г.д. Выступае з дакладамі на раённых пасяджэннях МА педагогаў сацыяльных, дзеліцца вопытам сваёй работы з калегамі горада і раёна.
У Iрыны Мiкалаеўны добры кантакт з вучнямi, iх бацькамi, калегамi па рабоце. Яна заўседы ў творчым пошуку, удасканальвае свой прафесiйны узровень.
Узнагароджана Граматай раённага аддзела адукацыі.