Логвіна Раіса Яўгеньеўна
нарадзілася 28 жніўня 1957 года. Атрымала вышэйшую адукацыю, скончыўшы ў 1979 годзе педагагічны факультэт МГЛУ па спецыяльнасці настаўнік англійскай і нямецкай мовы. Педагагічны стаж налічвае 34 гады. Першыя 4 гады працавала ў якасці настаўніка нямецкай мовы, з 1983 года – настаўнікам англійскай мовы.
У гімназіі працуе з першага года яе ўтварэння. Зарэкамендавала сябе як граматны і кампетэнтны спецыяліст, які карыстаецца павагай сваіх калег і вучняў.
Педагагічнае крэда Логвінай Р.Я. – “Уча других, мы учимся сами”. Асноўнай мэтай сваей дзейнасці лічыць выхаванне высокаадукаванай асобы, здольнай у будучым прыносіць карысць сваей Радзіме, выхаванне патрыета і грамадзяніна. Яна дапамагае вучням развіваць свае здольнасці, стварае спрыяльныя ўмовы для самараскрыцця асобы вучня.
У сваей працы выкарыстоўвае сучасныя педагагічныя тэхналогіі – праектную і камунікатыўную. У 2006 – 2007 навучальным годзе быў абагульнены вопыт яе работы па тэме “Развіцце творчых здольнасцей вучняў праз праектную методыку”. У 2008 – 2009 навучальным годзе дае майстар-клас па гэтай жа тэме для настаўнікау раена. Упэўнена, што праектная тэхналогія ідэальна для выкладання такога прадмета як замежная мова, таму што разам з засваеннем новых ведаў яна вучыць самастойнай працы і развівае творчыя здольнасці вучняў.
Вучні Логвінай Р.Я. удзельнічаюць у школьных і раенных конкурсах, алімпіядах, навуковых канферэнцыях.
Раіса Яўгеньеўна неаднаразова кіравала практыкай студэнтаў педагагічных ВНУ, з’яўлялася педагогам-куратарам маладых спецыялістаў. Рэгулярна выступае на паседжаннях МА, праводзіць факультатыўныя заняткі і платныя курсы. На працягу некалькіх гадоў была кіраўніком клуба “Вікторыя”. Неаднаразова ўваходзіла у склад метадычнага савета, атэстацыйнай камісіі, Савета гімназіі.
За добрасумленную працу ўзнагароджана граматамі гімназіі і раеннага аддзела адукацыі.