Лычкоўская Таццяна Віктараўна
Скончыла Беларускі дзяржаўны педагагічны універсітэт імя М.Танка ў 1998 годзе па спецыяльнасці настаўнік англійскай мовы.Педагагічны стаж складае 16 гадоў, мае першую кваліфікацыйную катэгорыю.
Педагагічнае крэда: “Лучший способ сделать детей хорошими-это сделать их счастливыми.”
Асноўную мэту сваёй дзейнасці Лычкоўская Таццяна Віктараўна бачыць у тым, каб дапамагчы вучням раскрыць свае здольнасці,здабыць веды ў розных сферах жыцця праз вывучэнне замежнай мовы. У сваёй рабоце выкарыстоўвае сучасныя педагагічныя тэхналогіі: праектную, камунікатыўную, кааператыўную. Гэта дазваляе вучням самастойна атрымліваць веды,вучыць адзін аднаго,вучыцца працаваць над пастаўленнай задачай.
Настаўнік добра валодае традыцыйнымі і сучаснымі формамі вядзення ўрока.Галоўнымі крытэрыямі ў рабоце лічыць зацікаўленнасць да прадмета,дабразычлівасць,прафесіялізм.
Вучні Лычкоўскай Таццяны Віктараўны прымаюць актыўны ўдзел у прадметных алімпіядах рознага ўзроўня і займаюць прызавыя месцы(2009-2010 н.г.Моцевіч І.-заахвочвальны прыз за ўдзел у II этапе Рэспубліканскай алімпіядзе па англійскай мове).