Ганчаронак Наталля Генадзьеўна,
Педагагічнае крэда
настаўніцы - да вучняў з павагай і даверам. У сваёй педагагічнай практыцы
выкарыстоўвае розныя педагагічныя тэхналогіі, метады і прыёмы тэхналогій.
Знаходзіцца ў пошуку таго аптымальнага варыянту, які забяспечыў бы атрыманне
вучнямі трывалых ведаў. Доўгі час выкарыстоўвала модульную тэхналогію, якая
дазваляе вучням самастойна здабываць веды, вучыць іх рабоце з дадатковай і
даведачнай літаратурай. Таксама выкарыстоўвае Дальтан-тэхналогію, якая таксама
развівае самастойнасць вучняў, уменне працаваць у парах і групах, развівае
пачуццё адказнасці не толькі за свае веды, але і за веды сяброў. Апошнім часам
выкарыстоўвае ў сваёй рабоце метады і прыёмы тэхналогіі развіцця крытычнага
мыслення праз чытанне і пісьмо. Выкарыстанне новых адукацыйных тэхналогій дае
свае вынікі. У 2006/2007 н.г. дзве вучаніцы Наталлі Генадзьеўны –
Касякова І, 9 “В” кл. і Ўуцько В, 7 “Б” клас – занялі ІІ месца ў раённай
алімпіядзе па беларускай мове, вучні прымаюць удзел і ў творчых конкурсах. Так,
Ганчаронак Максім, вучань 9 “Б”класа стаў лаўрэатам рэспубліканскага конкурсу “У
дружнай сям’і беларускіх народаў” у 2006/2007 н.г., а ў гэтым годзе заняў ІІІ
месца ў раённым конкурсе, прысвечаным 125-годдзю з дня нараджэння Я. Купалы і Я.
Коласа.
Акрамя выкладання
беларускай мовы і літаратуры займаецца і грамадска-педагагічнай дзейнасцю.
З’яўляецца класным кіраўніком 6 “В” класа. Асноўнай мэтай на дадзеным этапе
лічыць выхаванне грамадзяніна і патрыёта, чалавека з актыўнай жыццёвай пазіцыяй.
У яе кабінеце створаны этнаграфічны куток “Беларуская хатка”, экспанаты,
сабраныя вучнямі, выкарыстоўвае не толькі ў пазакласных мерапрыемствах (“Крылы
ільняныя – ручнікі”, “Запрашаем у нашу хату”), але і на ўроках беларускай мовы і
літаратуры. Экскурсаводамі праводзяцца экскурсіі (часцей для пачатковых класаў).
Таксама прымае
разам з вучнямі ўдзел у выпуску газеты “Гімназічны экспрэс”, вядзе спецкурс
“Школа юнага журналіста”, імкнецца прывіць вучням любоў і павагу да роднай мовы,
гісторыі і культуры.
Неаднаразова
выступала на пасяджэннях МА раёна (“Партфоліо настаўніка як сродак маніторынгу
прафесійнай дзейнасці”, “Выкарыстанне новых адукацыйных тэхналогій у
педагагічнай дзейнасці”, “Профільнае навучанне ў сістэме адукацыі” і інш), на
абласной канферэнцыі па новых тэхналогіях у 2007/2008 н.г., дае адкрытыя ўрокі
не толькі для настаўнікаў гімназіі, а і для настаўнікаў школ горада і раёна.
У