Андрыевіч Васілій Аляксандравіч
нарадзіўся 02.05.1968 г. Закончыў БДО ІФК у 1991 г. Адукацыя вышэйшая. Мае
першую кваліфікацыйную катэгорыю. Павышаў сваю кваліфікацыю ў 2003 г.
Педагагічнае крэда
Васіля Аляксандравіча – фізічнае развіццё і павышэнне фізічнай падрыхтаванасці
вучняў, і іх аздараўленне.
Метады і прыёмы работы ён падбірае з улікам узроставых асаблівасцей
школьнікаў. Але перавагу аддае гульні, т.я. лічыцца, што гульня з’яўлялася і
з’яўляецца асноўным сродкам фізічнага развіцця асобы, цераз гульню чалавек
пазнаваў жыццё і рыхтаваўся да яго.
Вучні Васіля Аляксандравіча пастаянныя ўдзельнікі розных раённых, абласных
спаборніцтваў, узнагароджваліся граматамі і прызамі.
Мэту сваёй работы бачыць у выхаванні асобы – фізічна развітай, сумленнай,
адказнай. Вырашае гэту мэту Васілій Аляксандравіч цераз пазаўрочную дзейнасць:
ужо некалькі год ён кіраўнік секцыі АФП, гуртка ЮІДР і гуртка “Меткі стралок”.
Прымае ўдзел у рабоце кафедры грамадска-гуманітарных дысцыплін, педсаветаў,
выступаў з дакладамі.
Узнагароджаны граматай ад РАА па фізічнай культуры і спорту.