Дубiнчык
Алена Андрэеўна
нарадзiлася 14.06.1966 года
адукацыя вышэйшая, скончыла Мiнскi дзяржаўны педагагiчны iнстытут замежных моў ў
1988 годзе..
Педагагiчны
стаж 22 гады. Мае вышэйшую квалiфiкацыйную
катэгорыю.
Педагагiчнае
крэда:
«Дарыць дзецям радасць пазнання новага».
Асноўную мэту сваёй педагагiчнай дзейнасцi
Алена Андрэеўна бачыць ў тым, каб дапамагчы вучням раскрыць свае
здольнасцi, здабываць веды ў розных сферах жыцця праз замежную мову. Ролю
настаўнiка бычыць як дарадчыка i памошнiка, якi накiроўвае дзейнасць вучняў у
пошуках ведаў.
У
сваёй рабоце выкарыстоўвае сучасныя педагагiчныя тэхналогii: Дальтан, праектную,
камунiкатыўную. Гэта дазваляе вучням самастойна атрымлiваць веды, вучыць адзiн
аднаго i такiм чынам вучыцца самiм,
працаваць разам над пастаўленай задачай.
Алена Андрэйўна свабодна валодае традыцыйнамi i сучанымi формамi вядзення ўрока.
Галоўным крытэрыем у рабоце лiчыць зацiкаўленасць да прадмету, добразычлiвасць i
прафесiяналiзм.
Была фiналiстам конкурса «Настаўнiк года -2001». Вучнi Алены Андрэеўны
ўдзельнiчаюць
ў мiжнародных творчых конкурсах,
рэспублiканскiх прадметных алiмпiядах рознага ўзроўню, конкурсах
навукова-даследчых работ. i займаюць прызавая месцы.
С кастрычнiка 2007 года працуе намеснiкам дырэктара па замежных мовах..