Чаропка
Ларыса Захараўна
нарадзілася 19.03.1960 года.
Адукацыя вышэйшая, скончыла ў 1982 г. МДПІ імя Куляшова, педагагічны стаж – 28
год. Мае вышэйшую кваліфікацыйную катэгорыю.
Педагагічнае крэда:
“Хто не ідзе наперад, той ідзе назад” В.Р. Бялінскі.
Ларыса Захараўна працуе ў гімназіі з 1993 г. на пасадзе намесніка дырэктара па
выхаваўчай рабоце. Асноўная мэта яе педагагічнай дзейнасці – зрабіць усё
магчымае для выхавання асобы, раскрыцця здольнасцей і талентаў гімназістаў,
стымулявання іх да самаразвіцця. За гэты час склалася сістэма выхаваўчай
дзейнасці, якая накіравана на фарміраванне чалавека з высокай самасвядомасцю
перад сабой і грамадствам. Гімназісты праходзяць школу грамадзянскага
станаўлення, умацоўваюць маральныя нормы ўзаемаадносін, вучацца актыўнай
жыццёвай пазіцыі праз сістэму самакіравання, удзел у рабоце пярвічных
арганізацый грамадскіх яднанняў “БРПА” і “БРСМ”, сістэму разнастайных дзіцячых
структур: клубаў, гурткоў, секцый, спецкурсаў. У гімназіі з’явіліся свае
традыцыі: гэта святкаванне Дня гімназіі, ушанаванне адораных гімназістаў “Свята
талентаў”, Дзень самакіравання, Бенефіс выпускнікоў, свая газета “Гімназічны
экспрэс”, свой гімн і сімволіка. Гімназісты шмат удзельнічаюць у розных творчых
конкурсах і займаюць першыя і прызавыя месцы.
Шмат увагі Ларыса Захараўна надае ўкараненню ў практыку дзейнасці сучасных
выхаваўчых адукацыйных тэхналогій, выкананню Закона РБ “Аб правах дзіцяці”,
прапагандзе здаровага ладу жыцця, прафілактыцы правапарушэнняў,
дарожна-транспартнага траўматызма.
Пад кіраўніцтвам Ларысы Захараўны працуе кафедра выхаваўчай дзейнасці, тэматыка
пасяджэнняў якой накіравана на рашэнне задач, якія стаяць перад калектывам
гімназіі.