Чысцякова Ларыса Мiкалаеўна нарадзілася 30.03.1969 года. Адукацыя вышэйшая, скончыла ў 1992 г. МДПІ імя Куляшова, педагагічны стаж – 16 гадоу.
Педагагічнае крэда: “Ад супрацоунiцтва - да сумеснай творчасцi»
Ларыса Мiкалаеуна працуе ў гімназіі з 1998 г. на пасадзе педагога-арганiзатара. Асноўная мэта яе педагагічнай дзейнасці: выхаванне асобы, раскрыццё здольнасцей і талентаў гімназістаў, стымулявання іх да самаразвіцця, праз дзейнасць органа вучнёускага самакiравання «Гiмназiчную Лiгу» i грамадскае аб’яднанне «БРСМ».
Орган вучнёускага самакiравання «Лiга» створан i працуе з 1999 года. Гэта самастойнае, добраахвотнае, маладзёжнае аб’яднанне, якое абараняе iнтарэсы i правы гiмназiстау, забяспечвае сацыяльнае развiццё моладзi.
Дзякуючы умеламу кiраунiцтву Ларысы Мiкалаеуны, пярвiчная рганiзацыя «БРСМ» гiмназii «Ветразь» у 2006 годзе атрымала Дыплом першай ступенi абласнога камiтэта ГА «БРСМ» у намiнацыi «Лепшая агiтацыйная работа сярод насельнiцтва»; у 2007 годзе стала пераможцай раённага конкурса на лепшую пярвiчку сярод школ горада i раёна. Члены пярвiчкi не раз станавiлiся прызёрамi творчых конкурсау, праектау. Уся работа арганiзацыi “Ветразь” вядзецца у чатырох галоуных напрамках: «Бацькаушчына»- грамадзянска-патрыятычнае i iдэйна-маральнае выхаванне; «Стракаты свет» - арганiзацыя вольнага часу членау арганiзацыi;
«Алiмп» – фармiраванне здаровага ладу жыцця, прыцягнене да заняткау спортам i турызмам;
«Тры Д» – шэфская работа з ветэранамi Вялiкай Айчыннай вайны, пiянерамi Дружыны гiазii iмя Ф.А. Крыловiча.
Ларыса Мiкалаеуна заўсёды ў творчым пошуку, не спыняецца на дасягнутым, пастаянна ўдасканальвае сваё прафесійнае майтэрства.
За творчы падыход, ініцыятыўнасць, адказныя адносіны да сваіх прафесійных абавязкаў Ларыса Мiкалаеуна ўзнагароджана Граматай раённага аддзела адукацыі.