Бугор Ірына Валер’янаўна
нарадзілася 4 сакавіка 1974 года.
У 1996 годзе скончыла Мінскі дзяржаўны лінгвістычны ўніверсітэт па спецыяльнасці англійская і французская мовы, атрымала дыплом з адзнакай. У гэтым жа годзе ёй была прысуджана акадэмічная ступень бакалаўра гуманітарных навук.
Працуе ў гімназіі горада Асіповічы з 1996 года, працоўны стаж складае 17 год. Мае вышэйшую кваліфікацыйную катэгорыю. З 2007 года з’яўляецца кіраўніком метадычнага аб’яднання настаўнікаў замежнай мовы. У перыяд з 2005 па 2008 год была кіраўніком клуба замежных моў “Вікторыя”.
У прафесійнай дзейнасці кіруецца словамі Квінціліана “Что может быть честнее и благороднее, как научить других тому, что сам наилучшим образом знаешь”. Асноўная мэта прафесійнай дзейнасці – гэта фарміраванне ў вучняў прадстаўлення аб сістэме англійскай мовы і ўменняў карыстацца ею ў працэссе моўнага ўзаемадзеяння.
Ірына Валер’янаўна звяртае шмат увагі пытанням самаадукацыі і прафесійнага майстэрства. Яна павышала сваю кваліфікацыю на базавых курсах настаўнікаў англійскай мовы ў УА “Магілеускі ДАІПК і ПКР і СА”. На працягу 2007/2008 і 2008/2009 навучальных гадоў абагульняла педагагічны вопыт па тэме “Развіццё ў вучняў камунікатыўнай культуры на ўроках англійскай мовы і ў пазаўрочнай дзейнасці”. Прымае актыўны ўдзел у рабоце метадычнага аб’яднання гімназіі і раена. Аб гэтым сведчаць выступленні на пасяджэннях секцыі настаўнікаў замежнай мовы, педагагічных чытаннях, работа ў складзе журы на розных этапах алімпіяды па англійскай мове і інш. Таксама на працягу некалькі год Ірына Валер’янаўна выкладае ў Цэнтры па рабоце з таленавітымі дзецьмі.
Добра валодае сучаснымі развіваючымі тэхналогіямі. На сваіх уроках выкарыстоўвае элементы камунікатыўнай, інтэрактыўнай, праектнай тэхналогіі, тэхналогіі крытычнага мышлення.
Вучні Ірыны Валер’янаўны актыўна удзельнічаюць у навукова-практычных канферэнцыях на розных ступенях, з’яўляюцца прызерамі гімназічных і раённых прадметных алімпіяд.
За добрасумленную працу ўзнагароджана граматамі гімназіі і раеннага аддзела адукацыі.