Ждановіч  Кацярына  Генадзьеўна 

Нарадзілася 20 лістапада 1983 года. Мае вышэйшую адукацыю. Скончыла  Мінскі Дзяржаўны  Лінгвістычны  ўніверсітэт. Працуе ў  ДУА  “Гімназія  г. Асіповічы”  з 2003года.  Педагагічны стаж складае 10 год. Настаўнік мае першую кваліфікацыйную катэгорыю.

Асноўнай мэтай сваёй дзейнасці настаўнік лічыць развіцце творчых здольнасцей вучняў, а таксама павышэнне матывацыі вучняў да вывучэння англійскай мовы. Педагагічнае крэда настаўніка : “Ніколі не  супыняцца на дасягнутым”, а  таксама “ Never stop learning because life never stops  teaching”.

У сваёй працы  Кацярына Генадзьеўна выкарыстоўвае  сучасныя педагагічныя тэхналогіі (праектная,камунікатыўная), перавагу аддае праектнай тэхналогіі і групавым формам работы.

Настаўнік таксама выкарыстоўвае індывідуальны творчы падыход да выкладання прадмета. На ўроках у пачатковай школе выкарыстоўвае гульнёвыя метады работы як сродак павышэння інтарэса вучняў да вывучэння замежнай мовы.

Кацярына Генадзьеўна прымае ўдзел у пасяджэннях МА настаўнікаў замежнай мовы, неаднаразова выступала з дакладамі. Яе вучні кожны год прымаюць  удзел у розных конкурсах, школьных і раённых алімпіядах па англійскай мове  і маюць добрыя вынікі.