Ярашэва Наталля Міхайлаўна нарадзілася 10.12.1972 г. Адукацыя сярэдняя спецыяльная, педагагічны стаж – 14 год. Мае ІІ кваліфікацыйную катэгорыю. Павышала сваю кваліфікацыю ў 2001 г у г. Магілёве.

Педагагічнае крэда : дзіця – гэта загадка, а ў аснове выхавання і навучання ляжыць павага гэтай загадкі.

Наталля Міхайлаўна лічыць, што музычнае мастацтва – адзін са сродкаў адрознення дабра і зла.

На сваіх  уроках настаўніца імкнецца развіваць гарманічны слых праз выкарыстанне песень, творчых здольнасцей праз слуханне музыкі, яе ўспрыняцце і адлюстраванне.

Наталля Міхайлаўна выкарыстоўвае разнастайныя формы і метады работы, імкнецца прывіць вучням эстэтычны змест, навучыць слухаць музыку.

Наталля Міхайлаўна прымала ўдзел у конкурсе “Настаўнік года” у 1996 г. і стала фіналісткай. Яе вучні прымаюць удзел у конкурсе “Творчыя ўзлёты” і неаднаразова станавіліся пераможцамі.

Настаўніца займаюцца і грамадска-педагагічнай дзейнасцю. З’яўляецца загадчыкам кабінета, вядзе гурток “Вясёлыя ноткі”, які вучні наведваюць з вялікім задавальненнем.

 

Сайт создан в системе uCoz