Назад

У ДАПАМОГУ

ВУЧНЯМ

 

Для загрузкі патрэбнага вам матэрыялу перайдзіце па спасылцы

 

Правілы беларускай арфаграфіі і пунктуацыі (закон) 

Заданні для вучняў

Табліцы-памяткі

Тэставыя заданні

З вопыту работы, літаратурны дыктант (беларуская мова)

З вопыту работы - крыжаванка (літаратура)

Тэматычны кантроль Аднародныя члены 5 клас

Тэматычны кантроль па тэме “Лексіка і фрзеалогія”

Фразаеалагізмы

Заданні па тэме прыслоўе

 

Практыкум па пунктуацыі 5 клас

 Запішыце  фанетычную транскрыпцыю

Іван Шамякін

   Іван Пятровіч Шамякін — народны пісьменнік Беларусі, Герой Сацыялістычнай Працы, акадэмік НАН Беларусі, нарадзіўся 30 студзеня 1921 года ў вёсцы Карма Добрушскага раёна Гомельскай вобласці ў сялянскай сям'і. З 1925 года бацька стаў працаваць лесніком, канчаткова страціўшы надзею разжыцца на ўласнай зямлі. У сувязі з гэтым месца жыхарства часта мянялася: Цярэшкавічы пад Нова-Беліцай, Новая Стража пад Краўцоўкай. Жыццё ў леснічоўках (іх у той мясцовасці называлі "стражамі") не толькі вельмі рана прывучвала да самастойнасці, да працы, да захаплення роднай прыродай, але і дазваляла адчуць складанасць усяго, што адбывалася.
   Скончыў пачатковую школу ў вёсцы Краўцоўка, потым мяняў школы (з-за пераезду сям'і); у пятым і шостым класе вучыўся ў Кармянскай школе, затым закончыў Макаўскую сямігодку.
   Пасля заканчэння сямігодкі ў 1940 годзе паступіў вучыцца ў Гомельскі тэхнікум будаўнічых матэрыялаў. У студэнцкія гады пачаў пісаць спачатку паэтычныя, а затым і празаічныя творы, стаў членам літаратурнага аб'яднання пры абласной газеце "Гомельская праўда", пазнаёміўся з паэтамі Л. Гаўрылавым, К. Кірэенкам, Дз. Кавалёвым. Сябры па літаб'яднанню ўхвалілі яго прозу, але не прынялі паэзію. Гэта паўплывала на выбар маладога аўтара: у 1940 годзе даслаў свае першыя апавяданні ў рэдакцыю "Полымя рэвалюцыі", рэдактарам якога быў
Міхась Лынькоў. Іван Шамякін быў уражаны тым, што Лынькоў пісаў яму пісьмы-рэцэнзіі на 4—6 старонках машынапісу і дэталёва разбіраў апавяданні маладога пісьменніка, вучыў, "як трэба і як не трэба" пісаць.
   Пасля заканчэння тэхнікума Iван Шамякін быў накіраваны ў Беласток, дзе стаў працаваць тэхнікам прамкамбіната, але хутка быў прызваны ў армію, служыў у зенітна-артылерыйскай часці, якая стаяла ў Мурманску. Калі пачалася вайна, абараняў Мурманск і іншыя гарады ад варожых самалётаў. У апошні год вайны яго вайсковую часць перакінулі ў Польшчу. Перамогу сустрэў на Одэры, дзе служыў яшчэ да восені. Увесь ваенны час прадаўжаў пісаць.
   У канцы 1945 года ў часопісе "Полымя" была надрукавана аповесць "Помста", якая лічыцца пачаткам літаратурнай дзейнасці.
   Пасля дэмабілізацыі жыў з сям'ёй у вёсцы Пракопаўка на Гомельшчыне, дзе працаваў настаўнікам. Стаў вучыцца на завочным аддзяленні Гомельскага педінстытута, спалучаў працу ў школе з абавязкамі сакратара мясцовай партарганізацыі, увесь вольны час аддаваў літаратуры. Быў запрошаны на першы пасляваенны пленум Саюза пісьменнікаў Беларусі, што адыграла значную ролю ў жыцці Шамякіна: ён пазнаёміўся з многімі пісьменнікамі, акунуўся ў праблемы літаратуры. У гэты час пісьменнік працуе над раманам "
Глыбокая плынь", які стаў адным з першых твораў у беларускай літаратуры, прысвечаных партызанскай барацьбе. У 1949 годзе раман "Глыбокая плынь" і празаічны зборнік "На знаёмых шляхах" , у які ўвайшлі апавяданні і аповесць "Помста", былі выдадзены.
   У 1948 годзе Iван Шамякін паступіў у Рэспубліканскую партыйную школу і пераехаў у Мінск. Пасля заканчэння партшколы быў рэдактарам
альманаха "Советская Отчизна", а ў 1954 годзе быў выбраны намеснікам старшыні Саюза пісьменнікаў рэспублікі. Доўгія гады ён будзе працаваць ў апараце Саюза пісьменнікаў на розных пасадах. У 80-я гады быў галоўным рэдактарам выдавецтва "Беларуская Савецкая Энцыклапедыя".
   Пісьменнік займаў шэраг адказных дзяржаўных пасад. Ён выбіраўся дэпутатам Вярхоўнага Савета БССР і СССР, працяглы час быў Старшынёй Вярхоўнага Савета БССР.
   У 1972 годзе яму было прысвоена ганаровае званне народнага пісьменніка, але не пасады і званні былі для яго галоўным. На першым месцы заўсёды была творчая праца.
   Што больш за ўсё ўражвае ў біяграфіі I. Шамякіна? Безумоўна, яго незвычайная працаздольнасць. Вымушаны, як і ўсе сялянскія дзеці, працаваць з маленства, ён і ў творчай працы быў нястомным. Раманы, аповесці, апавяданні,
артыкулы, рэцэнзіі, выступленні на літаратурных форумах і сустрэчах з чытачамі, на рознага роду пасяджэннях — усё гэта патрабавала напружанай, нястомнай працы. З дзяцінства ён пазнаў, чым з'яўляецца для чалавека добрая кніга, зведаў яе ўздзеянне на душу і розум, таму вельмі хацеў, каб і яго творы сталі для чытачоў вернымі сябрамі, шчырымі дарадцамі і настаўнікамі, вучылі іх "быць чалавекам". Іменна гэтыя словы вызначаюць асноўны матыў творчасці пісьменніка, і яго кнігі сапраўды сталі любімымі для многіх чытачоў.
   Станаўленне творчай індывідуальнасці Івана Шамякіна адбывалася пад уплывам розных фактараў. Чалавек фарміруецца ў дзяцінстве, гэта агульнавядома. Прыклад бацькі і маці, руплівых працаўнікоў, ранняя самастойнасць і праца, каб зарабіць рубель, сфарміравалі адказныя адносіны да ўсяго, за што браўся будучы пісьменнік. Ці не ў тым асноўная прычына нястомнай творчай працы Iвана Шамякіна, жыццё якога больш можна ахарактарызаваць выслоўем вядомага рускага пісьменніка Ю. Алешы: "Ни дня без строчки!"
   Ласкавая беларуская прырода фарміравала адчуванне прыгожага; кнігі, да чытання якіх сялянскі хлапчук прызвычаіўся вельмі рана, сталі добрымі сябрамі на ўсё жыццё. Як і настаўніца роднай мовы Яўгенія Кузьмінічна Анціпава, якая, па словах Шамякіна, "...неяк асабліва змагла прывіць любоў да роднага слова такую моцную, што пранёс я яе і праз тэхнікум, дзе беларускую мову не вывучалі, і праз вайну, дзе заўсёды гаварыў па-руску". Хацелася на гэтай прыгожай мове расказаць людзям пра тое, што перажываў, аб чым думаў. Жыццё стала тым галоўным фактарам, пад уздзеяннем якога фарміравалася творчасць і індывідуальнасць пісьменніка. Іван Шамякін ніколі не быў староннім назіральнікам гэтага жыцця, ён актыўна ўдзельнічаў у ім. Вайна, удзел у аднаўленні разбуранай гаспадаркі, праца настаўнікам, вучоба, грамадзянская дзейнасць давалі пісьменніку магчымасць вывучаць жыццё, сустракаць людзей, якія станавіліся прататыпамі яго будучых герояў.
   Не апошнюю ролю адыграла знаёмства I. Шамякіна яшчэ ў студэнцкія гады з беларускімі паэтамі Л. Гаўрылавым, К. Кірэенкам, Дз. Кавалёвым (у літаб'яднанні пры газеце "Гомельская праўда"). Сябры па літаб'яднанню змаглі пераканаць маладога аўтара, што яго прызванне — не паэзія, а проза, і гэта, безумоўна, мела для будучага пісьменніка важнае значэнне. Пазней перапіска з М. Лыньковым, рэдактарам "Полымя рэвалюцыі", адыграе сваю ролю ў станаўленні творчай індывідуальнасці Шамякіна, таму што аўтарытэтны пісьменнік Лынькоў заўважыў талент маладога аўтара і не шкадаваў часу, каб і дапамагчы гэтаму таленту раскрыцца.
   У 80-я гады пісьменнік звярнуўся да ўспамінаў аб перажытым, якія склалі кнігу "Карэнні і галіны". Ён расказвае і пра сваё жыццё, і пра сустрэчы з
Якубам Коласам, Петрусём Глебкам, Міхасём Лыньковым, Петрусём Броўкам, Іванам Мележам, Андрэем Макаёнкам (дарэчы, А. Макаёнку ён прысвяціў асобны твор — "Аповесць пра сябра"). Безумоўна, гэтыя сустрэчы, сяброўскія адносіны, як і праца ў Саюзе пісьменнікаў, дазвалялі пісьменніку быць у самым цэнтры літаратурнага жыцця, фарміравала яго творчую індывідуальнасць.

Іван Шамякін

Віктарына

 

1. Назавіце дату і месца нараджэння пісьменніка.

2. Успомніце першы буйны твор Івана Шамякіна. Калі ен быў напісан?

3. Пад якой назвай выйшаў зборнік апавяданняў для дзяцей?

4. Якія драматычныя творы пісьменніка вы ведаеце? У якіх тэатрах яны пастаўлены?

5. Людзей якіх дзвюх прафесій паказаў Іван Шамякін на старонках большасці сваіх твораў?

6. Успомніце часткі кнігі “Трывожнае шчасце”.

7. Назавіце месцы падзей, якія апісаны ў аповесцях “Непаўторная вясна”, “Агонь і снег”.

8. Пералічыце галоўных дзеючых асоб кнігі “Трывожнае шчасце”.

9. У якой форме напісана аповесць “Агонь і снег”?

10. У якой аповесці такі пачатак : “Пятро ляжаў на ўзлеску. Малады сасоннік падступаў амаль пад самыя гароды”?

11. Каго з герояў называлі “эрудытам” ; Напалеонам ; Старым?

12.За які твор І. Шамякіну была прысуджана Дзяржаўная прэмія ? Калі ?

13. Успомніце год выхаду ў свет рамана “ Сэрца на далоні“.

14.Якой прэміяй адзначан раман “ Сэрца на далоні” ?

   Іван Мележ
 
   Віктарына


1. У якім буйным творы І. Мележ апісвае свае родныя мясціны?
2. Дзе і калі нарадзіўся пісьменнік?
3. Назавіце першы твор І. Мележа.
4. Дзе вучыўся пісьменнік?
5. Хто і ў якім апавяданні “ўпершыню адчуў,што нейкія невядомыя дасюль сувязі збліжаюць і моцна яднаюць іх. Тое, што  яны ваявалі ў адным узводзе,што ў іх была адна мэта, адзін вораг, паўстала цяпер у новым святле. Чалавек. Якога ён ведаў здалёк, зрабіўся блізкі і дарагі. І іншыя, што ішлі ў бой поруч з ім, сталі ў гэтую хвіліну  блізкія і родныя, як ніколі”?
       Каму прысвяціў гэта апавяданне пісьменнік?
6. Як называецца нарыс І. Мележа. У якім ён перадае ваенную біяграфію танкіста?
7. Каму і ў якой аповесці належаць словы: “Які-небудзь год, і тут зноў пусцім машыны, больш, як да вайны. Электрастанцыю на Тур
і пабудуем… Добрае жаццё,Алена, будзе!”?
8. Аб якім герою і ў якім твора сказана: “Аднаго адразу пабачыш, а другога… і за год не зразумеешь”?
9. Прыгадайце нарысы І.Мележа. напісаныя ім у выніку паездкі ў краіны Еўропы.

10. Аб чыім чулым сэрцы піша І. Мележ у нарысе “Чулае сэрца”?

11. У якім апавяданні гаворыцца аб галоўным герою:
      “…тры месяцы таму назад яго прыслалі сюды, у гэты калгас. Старшыні пашанцавала на добрпага намесніка, і ён, Баклан, па прывычцы і далей жыў сваімі заслугамі, камандаваў Гаўрыльчыкам, - часта ездзіў гуляць у гора. Рыбу лавіць на Прыпяць.
Як яму было прыкра  і горка ў гэтую восеньскую ноч, калі ён пачаў перабіраць свае ўчынкі за апошнія два гады. Ён здзівіўся, што не заўважыў усяго гэтага раней”?

ВЫВУЧЭННЕ РАМАНА І.ШАМЯКІНА

“СЭРЦА НА ДАЛОНІ”

(тэставае заданне, XI класс)

Вызначце адзін ці некалькі правільных адказаў

 

1.“Сэрца на далоні”-гэта раман:

1) сацыяльна-бытавы;    4) дэтэктыўны;

2) філасофскі;                  5) навукова-папулярны.

3) гістарычны;

 

2.Над раманам аўтар працаваў у:

1) 1982-1986 гг.;                4) 1960-1963 гг.;

2) 1958-1961 гг.;                5) 1976-1979 гг.

3) 1987-1990 гг.;

 

3.Структура твора сладаецца з наступнай колькасці раздзелаў:

1) 26;               4) 40;

2) 30;               5) 43.

3) 37;

 

4.Дзеянне ў пачатку рамана адбываецца:

1) ля Гомеля ў лясным масіве, дзе ў час  вайны знаходзіўся партызанскі атрад;

 2) ля адной з вескай бліз Мінска;

 3) у леснічоўцы пад Пясочнай Будай Церахоўскага раёна;

 4) у вёсцы Карма Добрушскага раёна;

 5) у Дзятлаўскім лясніцтве на супольна пабудаванай дачы.

 

 5.”Сэрца на далоні”-гэта твор пра

 1) партызанскую барацьбу ў ваколіцах Мінска;

 2) жыццё вёскі ў пасляваенны час;

 3) Мінскае падполле;

 4) узаемаадносіны чалавека і прыроды;

 5) барацьбу прадстаўнікоў творчай інтэлігенцыі  з захопнікамі ў гады вайны.

 

6.У цэнтры падзей рамана знаходзяцца героі:

1) Кірыла Шыковіч;     4 )Зося Савіч;

2) Антон Яраш;             5) доктар Савіч.

3) Сямён Гукан;

 

7.Сюжэтным центрам твора, вакол якога аб’яднаўваюцца ўсе падзеі, з’яўляецца

1) дзейнасць супрацоўніка абласной газеты Кірылы Шыковіча;

2) гісторыя хваробы Зосі Савіч;

3) XX з’езд КПСС;

4) справа доктара Савіча;

5) мінулае Гукана.

 

8.Сажань-гэта мянушка

1) Клаўдзіі Сухадол;       4) Яраша;

2) Шыковіча;                    5) Гукана.

3) Савіча;

 

9.Аднадумцамі Гукана з’яўляюцца

1) Сазоненка;                    4) Рагойша;

2) Гамбіцкі;                       5) Швагераў.

3) Тукала;

 10.Гукан у час вайны быў

1) журналістам;                4) падпольшчыкам;

2) разведчыкам;                5) санітарам.

3) сувязным;

 11.Сіла Гукана ў тым, што ён

1) вельмі начытаны чалавек;

2) валодае адміністрацыйнай уладай;

3) мае сувязі з прадстаўнікамі вышэйшых органаў улады;

4) мае слаўнае партызанскае мінулае;

5) зяўляецца дэпутатам і мае недатыкальнасць.

 12.Гукан на Зосю ўзводзіць паклёп, бо

1) пабаяўся, што яго абвінавацяць у сувязях са “здраднікам” Савічам;

2) тая адмовілася стаць яго жонкай;

3) яна стаяла на шляху павышэння па службовай лесвіцы;

4) яе бацька перад вайной адмовіўся рабіць Гукану аперацыю на сэрцы;

5) яна не выканала ні аднаго яго даручэння ў час падпольнай барацьбы і ў пасляваенны час.

13.Гукан у рамане

1) бессардэчны кіраўнік, подлы чалавек, бюракрат,

2) крыху сентыметальны, прыпісвае сабе заслугі Савіча і зрабіў на гэтым службовую кареру;

3) кар’ерыст, валюнтарыст, нягоднік; старшыня гарвыканкама, фальсіфікатар падпольнай барацьбы ў горадзе ў час вайны;

4) увасабляе сістэму чыноўніцкай усёдазволенасці; двурушнік, нахабны; паспрыяў таму, што Зося была выслана ў Сібір;

5) увасабляе кансерватызм; прыстасаванец, дэмагог, нахрапісты;

6) ”з худым аскетычным тварам, глыбокімі вачамі і густымі сівымі брывамі ён нагадваў у профіль ястраба”; не ўмее спачуваць іншым.

 14.Больш поўнаму раскрыццю гуканаўшчыны ў творы спрыяюць

1) Тарасаў;                  4) Тукала;

2) Сазоненка;              5) Тужыкаў.

3) Рагойша;

15.Лёс Зосі пасля вайны вызначыў (вызначыла)

1) сяброўская дапамога Шыковіча;

2) сустрэча з Ярашам;

3) заява Гукана ў органы дзяржбяспекі;

4) мемуары Гукана;

5) знаходка архіўных дакументаў пра яе бацьку.

 16.Дата 16.10.1945 г. для Зосі Савіч стала лёсавызначальнай, таму што ў гэты дзень

1) ёй была зроблена Ярашам аперацыя на сэрцы;

2) яна вярнулася ў горад з Германіі, дзе прабыла каля двух год;

3) Гукан на яе напісаў данос;

4) рэабілітавалі яе бацьку і ў горадзе паставілі яму бюст;

5) яна назаўжды пакідае горад, каб уратаваць сямю Яраша, якога пакахала.

17.Запіскі (мемуары) Гукана пра падполле літаратурна апрацаваў

1) Яраш;                   4) Сербаноўскі,

2) Шыковіч;             5) Красоўскі.

3) Сыракваш;

 18.Шыковіч па прафесіі

1) журналіст;           4) доктар;

2) пісьменнік;           5) дзяржаўны служачы.

3) настаўнік;

 19.Кірыла Шыковіч у рамане

1) дзейсны і актыўны чалавек; чулы да людскога гора; настойлівы ў пошуках праўды,справядлівасці;

2) мае дапытлівы розум, вострую назіральнасць; таварыскі; па няведанні дапамагаў Гукану пісаць”мемуары”;

3) сучасны Дон Кіхот, таленавіты журналіст; не пазбаўлены недахопаў;

4) актыўна выступае за справядлівасць, дабіваючыся праўды; спагадлівы;

5) выявіў сябе даследчыкам старажытнай гісторыі.

 20.”... У інфекцыйнай бальніцы актыўна дзейнічала падпольная група… Кіраваў ёю доктар Савіч, які меў сувязь з камандзірам партызанскага атрада…” Такі вывад зрабіць Шыковічу дазволілі(дазволіла )

1) дапамога загадчыка партархіва Сыраквашы;

2) сустрэчы з маёрам дзяржбяспекі Сербаноўскім;

3) размовы з былой медсястрой Клаўдзіяй Сухадол;

4) факты і дакументы;

5) гутаркі з сакратаром гаркома Тарасавым.

 21.Антон Яраш у творы

1) шчыры,сумленны чалавек, захоўвае і цэніць законы продкаў;

2) інтэлігентная асоба; былы ўладзельнік падполля; самаадданы працаўнік; анархіст па ацэнцы Гукана;

3) ведае замежныя мовы; патрыёт; дэпутат гарсавета, высокамаральны чалавек;

4) хірург, вучоны, гуманіст; летуценнік, “ніколі не гуляе з жыццём”;

5) прафесіянал-хірург, дысцыплінаваны; высокі, стройны, прыгожы.

 22.Тарас-гэта прыёмны сын

1) Савіча;            4) Яраша;

2) Гукана;           5) Кушнера.

3) Шыковіча;

 23.Тарас у творы

1) сын павешанага фашыстамі аднаго з кіраўнікоў падполля;

2) прыёмны сын Шыковіча;

3) брыгадзір заводскай  брыгады кампартыі;

4) сакратар заводскай ячэйкі.

24Уся бядаў тым, што я нічога” не хачу” належаць:

1) Зосі;                  4) Тарасу;

2) Ніне;                 5) Славіку.

3) Машы;

 26.Варушыць мінулае, “варушыць мёртвых” Яраша прымусіла(прымусілі):

1) артыкул Шыковіча;

2) сведачанні Дымара і Швагерава;

3) сустрэча са сваёй выратавальніцай Зосяй Савіч;

4) дзеянні Гукана; яго адносіны да тых, з кім працуе;

5) Галіна Адамаўна і Валянціна Андрэеўна.

 27.Сцяпан Савіч у час фашысцкай акупацыі быў

1) галоўным урачом бальніцы;

2) адным з кіраўнікоў падполля;

3) сувязным партызанскага атрада;

4) паліцаем-здраднікам;

5) палявым санітарам.

28.У рамане аўтар стварае любоўны трыкутнік:

1) Шыковіч-Яраш-Гаецкая;

2) Валянціна Андрэеўна-Яраш-Гаецкая;

3) Славік-Тарас-Маша;

4) Яраш-Зося-Шыковіч;

5) Зося-Шыковіч-Гукан.

 

29.”Флюгерам”, па вызначэнні Кірылы Шыковіча, з’яўляецца:

1) Славік Шыковіч;               4) Васіль Грыбок;

2) Тамара Гаецкая;                5) Тарас Ганчарык.

3) Клаўдзія Сухадол;

 30.У творы аўтар стварыў вобразы кіраўнікоў, якія выклікаюць павагу. Да іх адносяцца:

1) сакратар гаркома партыі Тарасаў;

2) сакратар райкома партыі Красоўскі;

3) старшыня гарсавета Кушнер;

4) рэдактар газеты Жывіцкі;

5) сакратар гаркома камсамола Грыбок.

 31.У рамане ўздамаюцца праблемы:

1) служэння людзям; выхавання дзяцей; рэабілітацыі рэпрэсіраваных;

2) удзячнасці і чалавечнасці; праўды пра мінулае;

3) бацькоў і дзяцей; адказнасці за будучыню нацыі;

4) вернасці сваёй сям’і, сяброўству;

5) адказнасці чалавека за сябе і свае ўчынкі; станаўлення чалавека як асобы.

 

32.Раман “Сэрца на далоні” быў адзначаны:

1) прэміяй  Ленінскага камсамола ў 1975 г.;

2) Дзяржаўнай прэміяй Рэспублікі Беларусь у 1998 г;

3) Літаратурнай прэміяй імя І.Мележа ў 1986 г.;

4) Ленінскай прэміяй у 1981 г.;

5) Дзяржаўнай прэміяй БССР імя Якуба Коласа ў 1967 г.

 

Тэст 10 клас


1. Іван Шамякін на старонках газеты «Гомельская праўда» дэбютаваў як

а) паэт; б) празаік; в) драматург.

 2. Першыя празаічныя творы Івана Шамякіна былі прысвечаны

а) тэме вайны; б) тэме калектывізацыі; в) тэме інтэлігенцыі.

 3. Дзе адбываецца дзеянне аповесці «Гандлярка і паэт»? Адказ запішы.

4. Праз якія мастацкія адзнакі аповесці ў ёй рэалізуецца аўтарскі прынцып кантрасту (супрацьпастаўлення)? Адказ запішы.

 5. Наколькі магчыма да вобраза Вольгі Ляновіч далучыць паняцце «рамантык», а да вобраза Алеся — «рэаліст»?

а) Так, цалкам магчыма;

б) не, і Вольга, і Алесь — рэалісты;

в) Вольга і Алесь — рамантыкі;

г) наадварот, Вольга — рэаліст, Алесь — рамантык.

 6. Ці правільнае меркаванне: трагедыя Вольгі ў тым, што яна пакахала Алеся? Запішы сваю думку.

 7. Якія рысы характару і адзнакі светапогляду «належаць» Вользе Ляновіч?

а) Ідэалізм;

б) практыцызм;

в) палітычная абмежаванасць;

г) маральная просталінейнасць;

д) псіхалогія прыватнай уласнасці;

е) рамантычнае стаўленне да навакольнага свету;

ё) магчымасць чуць «тое, што чуюць нямногія'».

 8. «Непаўторная вясна» — гэта

а) першая, б) другая, в) трэцяя аповесць

пенталогіі «Трывожнае шчасце»?

 9. У аповесці «Непаўторная вясна»:

а) адлюстроўваецца даваеннае жыццё моладзі;

б) змаганне народа ў час вайны;

в) успрыманне жыцця маладымі героямі пасля ваенных выпрабаванняў.

 10. Хто з галоўных герояў аповесці з’яўляецца:

а) медыцынскім работнікам; б) студэнтам; в) настаўнікам.

 11. Ці правільнае наступнае сцвярджэнне: «Галоўная тэма аповесці «Непаўторная вясна» — шчырае і трапяткое каханне Пятра Шапятовіча да Сашы Траянавай»?

а) Так, правільнае; б) не.

 12. У чым бачыцца аўтабіяграфізм аповесці «Непаўторная вясна» і іншых частак, аб’яднананых пад агульнай назвай «Трывожнае шчасце»? Адказ запішы.

13. Галоўны герой аповесці «Непаўторная вясна»

а) хоча быць «як усе»;

б) наадварот, не хоча быць такім, імкнецца ўзняцца над будзённасцю