Назад

РАБОТА З АДОРАНЫМІ

ВУЧНЯМІ

 

Для загрузкі патрэбнага вам матэрыялу перайдзіце па спасылцы

II (РАЁННЫ) ЭТАП РЭСПУБЛІКАНСКАЙ АЛІМПІЯДЫ ШКОЛЬНІКАЎ  ПА БЕЛАРУСКАЙ МОВЕ І ЛІТАРАТУРЫ  тэксты комплексных  работ

 

 

Тэмы вусных выказанняў

                                                            

 

Тэмы навукова-даследчых работ секцыі беларускай мовы і літаратуры

 

Факультатыўныя заняткі па беларускай мове ў 6 класе

Тэма: Трыванне дзеясловаў

Мэта:

·        Замацоўваць веды пра трыванне дзеясловаў, набытыя на ўроку;

·        Ствараць умовы для павышэння матывацыі да вывучэння прадмета, цікавасці да беларускай мовы;

·        Праз гульнёвыя сітуацыі выпрацоўваць пэўныя ўменні і навыкі;

·        Спрыяць развіццю кемлівасці і творчых здольнасцей

·        Ствараць умовы для выхавання павагі да роднай мовы, спадчыны народа

Напрыканцы заняткаў вучні павінны

ВЕДАЦЬ:  - паняцце катэгорыі трывання і трывальных пар

 -  спосабы ўтварэння трывальных пар

УМЕЦЬ:    - вызначаць трыванні дзеясловаў;

-         утвараць дзеясловы іншага трывання

-         ужываць дзеясловы рознага трывання ў мове

-          

Ход заняткаў

І.Арганізацыйны момант

  Прывітанне, паважаныя сябры! Мы працягваем з вамі падарожжа па краіне Марфалогіі, а ў прыватнасці па вобласці дзеяслова, і шлях наш ляжыць праз нейкі горад, назва якога і будзе тэмай нашых заняткаў. А для таго, каб вызначыць гэту назву яго жыхары прапануюць нам “Арфаграфічны бой”

1.” Арфаграфічны бой”

   Газе…чык, а…тылерыя, ад…шоў, Лары…он, характ…рыстыка, ако…ы, кал…ндары, ад…ячыць, м…тро, с…ржант, рас…ыпаць, раздол…е, ад…лець, …осень, лат…рэя

2. Вызначэнне тэмы і мэты заняткаў

 

ІІ. Работа па тэме заняткаў.

1.     Жыхары горада вырашылі пераапрануцца, каб вызначыць, ці добра вы іх ведаеце і ці зможаце распазнаць у натоўпе. Прапаную вам запоўніць карту-прымету, па якоў будзем распазнаваць жыхароў горада.

2.     Прэзентацыя работы

3.     А цяпер я прапаную вам кадзіраваны дыктант . Калі я называю дзеяслоў незакончанага трывання, вы ставіце 0, калі закончанага – 1

Адкрыўся

Сціхае

Рухнула

Расце

Здагадаўся

Вызначыць

Купаліся

Шые

Збіралі

Прынесла

КЛЮЧ: 1010110001

(вучні атрымоўваюць фішку: блакітную – без памылак, чырвоную- калі былі памылкі.)

4.     Наступнае выпрабаванне “Пазнавальны рынг”.

Хадзіў Спарыш па вуліцы,

Па вуліцы па шырокай,

Па мураўцы па зялёнай

Скажыце, ці чулі вы раней пра Спарыша? Што гэта за істота?

    Спарыш уяўляўся чалавеку міфічнай істотай, якая ўвасабляла сілу ўрадлівасці. Спарышовыя песні ўтваралі ў жніўным цыкле абрадавых песень асобны падраздзел са сваёй тэматыкай, накіраванай на павелічэнне ўрадлівасці нівы, дабрабыту сям’і, спору ў вядзенні гаспадаркі. У народзе існавала вера ў тое, што дзяўчына, якая з’есць спарыша, народзіць двайнят.

У якіх яшчэ міфічных істот верылі беларусы?

Такім чынам мы бачым, што ў народным уяўленні духі падзяляюцца на добры і злых.

А я прапаную вам наступнае заданне. Вызначыць трыванне і час дзеясловаў.

Шануюць дамавіка

Рабіліся прынашэнні

Вадзянік шкодзіць чалавеку

Уцягвае ў ваду

Існавала вера

Трэба задобрыць яго

Жыве ў рэках і азёрах

Зрабіць зло

 

5.     Наступнае выпрабаванне. Жыхары горада просяць дапамогі. У горадзе была бура і многія трывальныя пары разбурыліся і не могуць знайсці адзін аднаго. Наша з вамі задача, успомніць спосабы ўтварэння трывальных пар і дапамагчы жыхарам горада. Звярніце ўвагу на табліцу, што ляжыць у вас на парце і запоўніце яе.

Ну, а цяпер спяшаемся на пошукі трывальных пар.

 

6.     Наступнае наша выпрабаванне “Залацінкі мудрасці”. Вам неабходна праявіць сваю кемлівасць і спалучыць фразеалагізмы з іх значэннем

Матаць на вус                                                     цёмна

Валіць з хворай галавы на здаровую               абвінавачваць бязвіннага

Кідацца ў вочы                                                   марная трата часу

Хоць вока выкалі                                               браць пад увагу

Пераліваць з пустога ў парожняе                     звяртаць на сябе ўвагу

7.     Апошняе наша выпрабаванне “Карэктары”. У друкарні пасля буры перамяшаўся тэкст і страціліся некаторыя дзеясловы. Вам неабходна ўставіць іх, паставіўшы ў патрэбнай форме 

Ліса______________з-пад жоўтых галінак папараці. На фоне зялёных елачак рыжае футра __________________, як агонь. _______________ясныя бурштынавыя вочы. Лёгкім трушком ліса ___________________палянку і __________________каля старой яліны. Гнуткая постаць ________________на месцы. Вострыя чорныя вушы насцярожаны. Толькі кончык пушыстага хваста ледзь прыкметна ___________________________.

 

Словы для даведак: выслізнуць, варушыцца, гарэць, застыць, блішчаць, перабегчы, знікнуць

 

ІІІ. Падвядзенне вынікаў.

1.     Зварот да задач урока

2.     Прымацуйце каляровыя паперкі насупраць кожнага сцвярджэння: аранжавы колер, калі вы добра засвоілі тэму, жоўты – калі ёсць пытанні і трэба яшчэ папрацаваць                       

 

   Факультатыўныя заняткі па беларускай мове

6 клас

 Тэма: “Разрады лічэбнікаў”

  Мэта:

Напрыканцы заняткаў вучні павінны

ВЕДАЦЬ:  - разрады лічэбнікаў па значэнні;

-          марфалагічныя прыметы лічэбнікаў;

-          сінтаксічную ролю

УМЕЦЬ:  - вылучаць лічэбнікі сярод іншых часцін мовы;

-          размяркоўваць паводле разрадаў;

-          вызначаць марфалагічныя прыметы і сінтаксічную ролю

 

                                                                                                          Аб сабе сказаць хачу:

                                                                                                          Усе прадметы я лічу.

                                                                                                           Няма часу адпачыць:

                                                                                                           Кожны просіць палічыць –

                                                                                                           Колькі іх, каторы ён?

                                                                                                           Лічбы – працы маёй плён.

 

Ход заняткаў

 

І. Арганізацыйны момант

    Прывітане, паважаныя сябры! Мы працягваем з вамі падарожжа па краіне Марфалогіі і трапляем у госці да чарговай часціны мовы, а што гэта за часціна мовы, вы вызначыце, звярнуўшыся да эпіграфа.

   Якая ж тэма нашых заняткаў?

   Якія задачы вы паставіце перад сабой?

ІІ. Работа па тэме заняткаў

1.                    Перш,  чым мы пачнём з вамі працаваць, нам трэба прайсці праз варту, запоўніўшы схему, размешчаную ў вас на парце (групавая работа)

2.                    Прэзентацыя выкананай работы

3.                    Цяпер я прапаную вам кадзіраваны дыктант. Вы ставіце лічбу 1, калі лічэбнік колькасны, 0, калі лічэбнік парадкавы

  1. дваццаць
  2. сто першы
  3. двое
  4. пяты
  5. трыццаць тры
  6. дванаццаты
  7. сямёра
  8. тры сёмыя
  9. пяцьсот трэці
  10. нуль цэлых дзве сёмыя

КЛЮЧ: 1010101101

4.                    цяпер я вам крышачку адпачыць і пагуляць у гульню “Ад колькасці да парадку”. Я называю колькасны лічэбнік, а вы – парадкавы, і наадварот

5.                    Я прапаную вам праявіць сваю кемлівасць і адгадаць загадкі. Акрамя таго, вызначыць марфалагічныя прыметы і сінтаксічную ролю лічэбнікаў

 

Жывуць на пяці палічках

Сямёра блізнятак-сястрычак.

Як быццам адна сям’я,

У кожнай сваё імя (ноты)

 

Тысяча братоў адным поясам падпаясаны (сноп)

 

Два браты ўцякаюць,

Два – іх даганяюць.

Толькі, як там ні імчацца,

За братамі не ўгнацца. (колы аўтамабіля)

 

6.                    Наступнае заданне “Залацінкі роднай мовы”. Спалучыце часткі прыказак і прымавак, назавіце лічэбнікі і іх разрад

1. Адна бяда не ходзіць                                    а) дзесяцёх нябітых каштуе

2. Сем разоў мер                                               б) вясны не робіць

3. Адзін біты                                                     в) другую за сабой водзіць

4. разам дзвюх сарок                                        г) і то не вер

5. Першы шпак                                                 д) за хвост не ўтрымаеш

 

7.                    Лічэбнік – вельмі вясёлая часціна мовы і любіць гуляць. І цяпер Лічэбнік прапануе вам гульню “Лінгвістычнае лато”

8.                    Лічэбнікі часам гуляюць у хованкі, і адшукаць іх бывае не так проста. Ці не хочаце паспрабаваць? Знайдзіце, у частках якіх слоў схаваліся лічэбнікі.

 

1)      адзінокі

2)      смачны

3)      прасторны

4)      прасвет

5)      медаль

6)      стрыжы

7)      Васем

8)      Адвакат

9)      Вазьмі

10)  Наведвальнік

 

ІІІ.  Падвядзенне вынікаў

-          Зварот да задач урока

-          Прымацуйце каляровыя паперке насупраць кожнага сцвярджэння: аранжавы колер, калі вы добра засвоілі тэму; жоўты – калі ёсць пытанні і трэба яшчэ папрацаваць