Назад

ПАЗАКЛАСНАЯ

РАБОТА

Да 95-годдзя з дня нараджэння Артура Вольскага

Таямніцы казак Артура Вольскага (распрацоўка занятка)

 

Факультатыўны занятак ў 11 класе "Ужыванне знакаў прыпынку пры аднародных членах сказа з абагульняльным словам" (.rar, 28Б)

Правапіс не (ня), ні  з  дзеясловамі. Марфалагічные нормы; ужыванне асабовых канчаткаў дзеясловаў абвеснага і загаднага ладу і дзеясловаў з суфіксамі – ава-(-ява-),-ва-, -ыва- (-іва-) (.docx, 25 кБ)

 

Дзень рускай мовы і літаратуры і беларускай мовы і літаратуры

25 красавіка 2018 года  ў гімназіі прайшоў Дзень рускай мовы і літаратуры і беларускай мовы і літаратуры.

З самай раніцы ў фае першага паверха гімназістаў сустракала радыегазета “Мая Беларусь”, а вучаніцы 8 “Б” класа праводзілі акцыю “Міжмоўны кантакт”, дэвізам якой сталі словы “Размаўляем на роднай мове!”

На перапынках у фае другога паверху вучні маглі наведаць выставу мастацкай творчасці “Жывы часопіс”, дзе былі размешчаны ілюстрацыі гімназістаў да мастацкіх твораў беларускай літаратуры. Па нашым назіранням, выстава выклікала найбольшую цікавасць у вучняў 5-6 класаў. 

Для старэйшых вучняў і вучняў 3-4 класаў на працягу дня праводзілася інтэрактыўная гульня ”Лінгвістычная сцяжынка”. З захапленнем гімназісты адказвалі на пытанні крыжаванак, разгадвалі рэбусы. 

Сапраўды, некаторыя цяжкасці выклікаў пераклад тэксту падчас татальнага перакладу “Мастацтва слова”. З гэтым заданнем паспяхова справіліся гімназісты 8-11 класаў, сярод якіх трэба адзначыць Нілаў Сяргей 8”А”, Асадчая Ксенія 10”Б”, Лянюк Анастасія 10”Б”.

На 4 перапынку ўсе жадаючыя прынялі ўдзел у акцыі “Чытаем разам”. Гучалі вершы і проза рускіх і беларускіх пісьменнікаў, такіх як Барыс Пастэрнак, Уладзімір Маякоўскі , Якуба Коласа, Максіма Танка, Рыгора Барадуліна і іншыя.  Трэба адзначыць самых яскравых чытачоў. Гэта Баброў Леанід, 10 “А” клас, Жураўлева Валерыя, 9 “А” клас, Вайтышын Алег, 8 “А” клас, Чыкулаева Крысціна, 5 “А” клас.

Завяршыўся Дзень пасяджэннем секцыі, тэма якой была абрана невыпадкова: “Білінгвізм як натуральная з’ява ў гісторыі кожнай мовы”. Ласоцкая Вольга расказала пра білінгвізм на тэрыторыі Беларусі. Слаук Яна паведаміла пра станаўленне рускай мовы, а вопытам мастацкага перакладу падзялілася Васільева Аляксандра.  

На паседжанні былі прадстаўлены навукова-даследчыя работы – удзельніцы раеннай канферэнцыі 2018 года: Малыхінай Кацярыны “Беларуская нацыянальная кухня: ад старадытнасці да сучаснасці” і вучаніц 4 “А” класа Дамброўскай Валерыі і Дамброўскай Елізаветы «Смачна ці карысна?».

Гэты дзень быў сапраўды цікавым і незабыўным.

Асадчая Ксенія, вучаніца 10 “ Б” класа.

 

 

 

 

7 снежня 2016 года адбылася сустрэча гімназістаў 4, 5 класаў з вядомымі беларускімі пісьменнікамі. Да нас завіталі старшыня Мінскага гарадскога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі Міхась Пазнякоў і пісьменнік, бард Аляксандр Вашчанка. Гімназісты мелі магчымасць пачуць вершы, загадкі з вуснаў аўтара, пачуць  песні на вершы Максіма Багдановіча, якія выконваў А. Вашчанка, а таксама паглядзець відэафільм, які пазнаёміў іх з творчасцю М. Пазнякова. Гімназісты былі шчаслівы набыць дзіцячыя кнігі беларускіх пісьменнікаў з аўтографамі. Мы вельмі ўдзячны Міхасю Паўлавічу Пазнякову і Аляксандру Пятровічу Вашчанку, а таксама выдавецтву "Народная Асвета" за цікавую сустрэчу і спадзяемся на новыя.

 

 

“ Каханню вечна на зямлі цвісці!”

Літаратурна-музычная гасцёўня для вучняў 11 класа

 

Мэты: садзейнічаць узбагачэнню ведаў пра сучасную беларускую паэзію; паказаць адметнасці беларускай паэзіі у выяўленні пачуццяў; выхоўваць цікавасць і любоў да паэзіі і музыкі.

Эпіграф :

Спакойнага шчасця

Не зычу нікому:

Навошта грымотам

Маланка без грому,

Навошта ручай

Без пякучае смагі,

Халодная ўвага

Не варта ўвагі.

   А. Куляшоў

  Ход мерапрыемства

 

І. Уступнае слова настаўніка.

Каханне… Ці бывае ў свеце яшчэ што-небудзь імгненнае, бяспамятнае, т сляпое і разам з тым велічнае і вечнае. Напэўна, не… і ці ёсць на Зямлі хоць адзін  чалавек , які б не адчуў гэтага пачуцця і мог з упэўненасцю сказаць, што гэта ? Таксама, не.

“Я вас люблю!

Хто, адкажыце мне,

Ні разу не пачуў  такія  словы?

Які не будзе новы век суровы,

Без гэтых  слоў не абысціся, не!

Глядзіце, вунь юнак светлагаловы

З букетам руж бяжыць па сцяжыне.

Не абпаліся ж, хлопча ў жыцці,

Каханню вечна на зямлі цвісці!”

(“Я вас люблю” А.Грачанікаў)

Любоў – гэта не ўстаноўленая законам “непазбежнасць”, а сутнасная ўнутраная патрэба чалавечай душы.

 

ІІ. Выступленні вучняў

Пра значэнне кахання ў нашых продкаў - славянаў  гаворыць народная вера. У старажытнай міфалогіі паводле “Рускіх Ведаў”, бог Вялес, што ўладарыць над іншасветам, усім душам продкаў  задае самае важнае пытанне: “А ці любілі вы на зямлі?” І толькі тым, хто любіў, адкрывае шляхі на неба.

Чалавек, які валодае дарам любові, бачыць прыгажосць свету  (песня “Каханне” муз. Марозавай, сл. Н.Гілевіча).

Ліра Я. Купалы, якая спела столькі песень аб народнай нядолі, здольна выявіць інтымныя зрухі душы, пачуцці.

Культ каханай жанчыны-адзінай, “ненагляднай”, авеяны паэзіяй рыцарскага высакародства. Ён перад ёй схіляецца, як перад багіняй, цудам жыцця. Яна ўпрыгожыла сабой увесь свет, яго бясконцыя праявы, бо ён глядзіць на ўсё вачамі бязмежна закаханага.

 

У хаце маёй ужо будзь гаспадыняй,

Няма ў мяне нікога, проч цябе,

Сядзь на пачэсны кут, мая багіня,

І будзем думы думаць аб сабе.

 

У начной цішы, у любым упаенні,

У патаенні ад жыцця, людзей,

Агонь душу і сэрца распрамене,

Агонь гарачых, злучаных грудзей.

 

І мнагацветныя акружаць нас вясёлкі,

Маланкі залатыя замігцяць.

А думкі нашы, верныя саколкі,

Да неба з добрай весткай паляцяць.

 

Так мілаванне к шчасцю след адчыне,

А мілаванне – над царамі цар, -

І будзеш век маёй ты гаспадыняй,

А я твой вечна буду гаспадар.

Шмат радкоў складзена паэтам аб каханні.

Самае тонкае чалавечае пачуццё – каханне па-сапраўднаму раскрываецца, як паказвае паэт, на фоне прыроды, пры непасрэдным яе ўдзеле, бо толькі яна разумее глыбіню пачуцця, садзейнічае яго росквіту.

Зайшло ўжо сонейка, цень лёг на гонейка,

Уецца туман сенажацяй,

Выйдзі ж, дзяўчынка, выйдзі, галубка,

У садзік ка мне пагуляці.

 

Хвалямі шыбкімі ў цені пад ліпкамі

Час нам праходзіць будзе,

Бачыць будуць зоры і месяц,

Бачыць не будуць нас людзі.

 

Казкамі дзіўнымі будуць галінамі

Ліпкі шумець, дзівіцца,

Будзе прыветліва пець салавейка,

Буду слугой, ты – царыцай.

 

Радасцю, уцехамі пад ліпак стрэхамі

Будзе нам доля ў ноч гэту.

Сэрцавы струны ўдарам каханне

На зайздрасць цэламу свету.

 

Выйдзі ж, дзяўчынка, выйдзі, галубка,

У садзік ка мне пагуляці.

Ужо зайшло сонейка, цень лёг на гонейка,

Уецца туман сенажацяй.

Беларуская лірыка – гэта і чысціня, і наіўнасць юнацкага свету ў вершах Анатоля Вярцінскага. “Зязюліным ранкам пасля салаўінага вечара і перапельнай ночы” размаўляе па-сучаснаму каханне Пімана Панчанкі.

Такая ж нявыдуманасць пачуцця ў лірыцы Рыгора Барадуліна, Анатоля Грачанікава, Максіма Танка, Леаніда Дранько-Майсюка.

Вабяць азёрныя далі

Ціхай вячэрняй парой,

Дзе мы аднойчы шукалі

Папараць-кветку з табой.

Зоры з табой мы лічылі

 Каля азёрнай вады.

Кветкай чароўнай, дзяўчына,

Стала ты мне назаўжды.

 

Папараць-кветка ўзыходзіць,

Папарыць-кветка цвіце.

Папараць-кветку знаходзіць

Той, хто з каханай ідзе.

 

Чыстыя воды купалля,

Лес прыазёрны і луг

Нам падарылі кахання –

Шчасцем азораны круг.

Шэпчуць дрымотныя хвалі

Голасам птушкі начной.

Папараць-кветку шукалі –

Шчасце знайшлі мы з табой.

А колькі цудоўных песень напісана на вершы беларускіх паэтаў. І жартоўныя, і лірычныя, але амаль ва ўсіх іх праходзіць тэма кахання, спрадвечная тэма(песня “Дзіўны лістапад”).

Асабістым цёплым ручайком цякуць у беларускай паэзіі кахання вершы, напісаныя жанчынамі. І, мабыць, таму, што яны належаць жыночаму пяру, яны такія шчырыя, пранікнёныя, такія незвычайна добрыя, зразумелыя.

Ты думаў пра мяне,

Я ведаю – бо ў ночы

Я не магла стуліць на хвіліну вочы.

І думка горача мне сэрца хвалявала

Ты думаў пра мяне, і я таму не спала.

Ты думаў пра мяне, я ведаю – у слова,

Жар пылкіх дум тваіх быў валіцца гатовы,

Яны гучалі тут, так шчыра, так глыбока,

Мне пець хацелася – і плакаць, лёгка, лёгка.

(К.Буйло “Ты думаў пра мяне”. Песня “Светлая замова”).

Раіса Баравікова – тонкі лірык. Шмат увагі аддае асабістай, інтымнай тэме, вершам пра каханне, у якіх чалавек выпрабоўваецца на вернасць, высакароднасць.

Ля крыніцы брустае вянец,

Абранёны на шчасце вянок,

Тут калісь палявалі славяне

На чужых даўганогіх жанок.

Паўтараецца многае ў свеце

На палянцы распалім касцёр,

І заблудзіцца месяц  у вецці

Як лазе агнявое касцёр.

У тваім сінявокім абліччы

Я славянскія рысы знайду,

Стань жа сёння маім паляўнічым

Я сама пад руку пападу.

Так прыгожа, самааддана, так пяшчотна можа кахаць толькі жанчына. На жаль, каханне не заўжды бывае вечным і шчаслівым. Калі прыходзіць твая вясна, то здаецца, што заўсёды будзе так узвышана, так хораша. Аднак жыццё – складаная рэч. Яна ставіць чалавека ў розныя абставіны.

Ты пакліч мяне, пазаві,

Там заблудзімся ў хмельных травах.

Пачынаецца ўсё з любві.

Нават самая простая ява.

І тады душой не крыві,

На дарозе жыцця шырокай.

Пачынаецца ўсё з любві –

Першы поспех і першыя крокі.

Прыручаюць салаўі,

Там, дзе выбеглі ўдаль канавы

Пачынаецца ўсё з любві

А інакш і жыць немагчыма.

(Яўгенія Янішчыц)

Росы выспелі, росы выспелі,

Усё ўспышкамі расцвіло.

Шчасце выпала, шчасце выпала,

Ды нядоўгім яно было.

Больш не вернецца ў сэрца агонь,

Бо суперніца, бо суперніца,

Бо суперніца ўкрала яго.

Зноў курлыканне, зноў курлыканне,

Жураўлінае над сялом.

Шчасце выпала і не выпала,

Бо нядоўгім было яно.

(М.Янчанка)

Каханне… Яно не выбірае ні час, ні ўзрост, ні надвор’е. яно прыходзіць і ўсё! Нават, калі ўжо адышло, яшчэ доўга шчыміць сэрца.

Я не веру, што прайшло каханне

З гадамі маладымі на пачын.

Што нашых вуснаў,

Нашых душ яднанне

Не можы сівізны перамагчы.

Я і цяпер расказваю,

Як тайны,

Твой кожны дотык,

Кожны позірк твой.

Ад старасці ахоўваю адчайна.

Святыя хвілі радасці жывой.

Калі тваё спякотнае дыханне

Сціхае ўранні на маім плячы.

І я не клічу новае каханне

Мне б тое,

Маладое,

Зберагчы.

(Г.Буроўкін) (песня “Кахання нашага пара”)

ІІІ. Слова настаўніка

Усё, што гаварылася пра каханне да гэтай пары – бясспрэчна праўда, што “тайна сия велика есть”.

Дзякуй паэзіі, лірыцы кахання за магчымасць словам выказаць пачуцці. Сёння ў нашай гасцёўні, я ўпэўнена, ёсць самадзейныя таленавітыя паэты ці проста аматары паэзіі.

ІV.Выступленні вучняў з уласнымі вершамі

V. Заключнае слова настаўніка

Хай не знае доўгае разлукі

І ніхто адзін, і ні цэлы свет.

А любімых век ласкавыя рукі

Затуляюць нас і ад стуж, і ад бед.

Мне застаецца толькі пажадаць Вам словамі верша Аркадзя Куляшова:

Спакойнага шчасця

Не зычу нікому:

Навошта грымотам

Маланка без грому,

Навошта ручай

Без пякучае смагі,

Халодная ўвага

Не варта ўвагі.

(музыка)

 

Тэма : Святыні беларускага народа

Матэрыял : Музычная прэзентацыя  ( храналагічны падбор фотаздымкаў  помнікаў праваслаўнага дойлідства Беларусі ХІ- ХХІ стст., краязнаўчага матэрыялу, фотаздымкаў з музеяў і экскурсій)

Мэты і задачы:

-       зацікавіць вучняў да вывучэння тэмы ”Святыні беларускага народа”;

-       паўплываць на светаадчуванне;

-       звярнуць увагу на мясцовыя хрысціянскія святыні Асіповіччыны.

 

Тлумачальная запіска

Прадастаўлены матэрыял служыць для прагляду шырокага кола гледачам у паўсядзённасці і на святы. Матэрыял пабудаваны ў храналагічнай паслядоўнасці -ад ХІ ст і да нашых дзён - і адлюстроўвае  значныя перыяды  развіцця хрысціянства на Беларусі. Музычнае суправаджэнне – гэта звязваючы ланцуг паміж мінулым і сучасным, бо творчасць такіх асоб як выканаўца У.Мулявін, кампазітар І.Лучанок, паэт  Я.Купала- прызнаных непераўзыдзеных геніяў, якія , на маю думку, закраналі самыя значныя хрысціянскія праблемы мунуўшчыны і сучаснасці.  Прагляд гэтага матэрыялу павучальны, бо застаўляе кожнага чалавека задумацца над сутнасцю свайго быцця. А тым, каму ён здасца цікавым, мы прадастаўляем дадаковы каментарый.

” Бібліяграфічны даведнік па хрысціянскаму краязнаўству Асіповіччыны

 Гісторыю праваслаўнай царквы ў Асіповіцкім раёне пачынаецца са Свіслачы Асіповіцкага раёна. Паповіч Свіслацкі ўпамінаецца ў дакументах у самым пачатку 16 стагоддзя.

    ПРАВАСЛАЎНЫЯ ХРАМЫ

     Царква ў в.Казімірава.

    Пабудавана ў 18 ст. з дрэва як уніяцкая на месцы храма, фундаванага у канцы 17 ст. Юдзіцкімі. Вядома па малюнку 1928 г. Не існуе.

    Твор народнага дойлідства.

     Пакроўская царква ў в. Галынка.

    Пабудавана ў 1802 г. Не існуе.

     Свята-Пакроўская царква ў в.Пагарэлае.

    Пабудавана ў 1806 г. з дрэва на сродкі мясцовага памешчыка Завішы. Не існуе.

     Свята-Пакроўская царква ў в. Кабылянка.

    Пабудавана ў 1814 г. з дрэва. У 1900 г. недалёка ад храма пабудавана царкоўна-прыходская школа. Не існуе.

     Свята-Казьма-Дзям’янаўская царква в. Зборск.

    Знаходзілася непадалёку ад вёскі. Пабудавана ў 1826 г. з дрэва як прыходская на сродкі мясцовага памешчыка Завіша.    Была абкружана драўлянай агароджай са званіцай. Вядома мясцовашанаваным абразом “Маці Божая”. Храм не існуе.

     Мікалаеўкая царква ў в. Жыцін.

    Пабудавана ў 1827 г. з дрэва на сродкі прыхаджан і пана. “Жыцінскі поп” упамінаецца ў дакументах 16 ст. Не існуе.

     Узвіжанская царква ў в. Ясень.

    Дзейнічала з 1829 г. Не існуе.

     Царква архангела Міхаіла ў в. Крынкі.

    Пабудавана ў 1841г. з дрэва на сродкі князя Вітгенштэйна. Размяшчалася за 2 вярсты ад вёскі. Не існуе. Да храма была прыпісана Мікалаеўская царква ў в. Пратасевічы.

     Успенская царква ў в. Свіслач.

 Перабудавана на сродкі дзяржавы ў 1864 г. Не існуе. Да храма былі прыпісаны цэрквы Варварынская ў в. Шэйпічы і Міхайлаўская ў в. Гарожа.

     Мікалаеўская царква ў в. Свіслач.

    Перабудавана ў 1864 г. на сродкі дзяржавы ( у Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі захоўваецца перапіска на конт рамонту гэтай царквы паміж губернскімі ўладамі і панамі Незабытоўскімі ). Не існуе. Да храма былі прыпісаны цэрквы Раства Багародзіцы ў в.Кассё, Пакроўская ў в.Татаркавічы, Праабражэнская ў в. Брыцалавічы, Георгіеўская ў в.Каменічы.

     Свята-Георгіеўская царква ў в. Лапічы.

    Знаходзілася побач з вёскай. Пабудавана ў 1868 г. з дрэва на ўрадавыя сродкі ( 3000р. ) на месцы храма, адзначанага ў 1795 г. Не існуе.

    Свята-Раства-Багародзіцкая царква ў в. Халуі ( з 1920г. называецца в. Ліпень).

    Знаходзілася ў цэнтры вёскі. Пабудавана з дрэва на сродкі мясцовага памешчыка Завішы і прыхаджан. На 1897 г. адзначана ў трухлявым стане. Не існуе. Да храма былі прыпісаны цэрквы Мікалаеўская ў в. Халуі ( цяпер урочышча Стараселле ), Міхайлаўская ў в. Каменічы, Пакроўская ў в. Хімное.

     Крыжа-Узвіжская царква ў г. Асіповічы.

    Перанесена з вёсцы Замошша. Асвячона ў 1949г. Дзейнічае.

     Царква абраза “Маці Божая” ў в. Коханаўка.

    Асвячона ў 1992 г. Дзейнічае. Перабудавана на сродкі прыхажан, дапамогу ў будаўніцтве - гарвыканкам, райвыканкам, АЗАА, камбінат хлебапрадуктаў, саўгас “Карытнае”, торфапрадпрыемства “Татарка”.

     Свята-Міхайлаўская царква ў в. Крамок.

    Асвячона ў 1994 г. Дзейнічае.

  Царква Раства Хрыстова ў п. Ялізава.

    Асвячона ў 1997 г. Тры гады ішоў збор сродкаў для ажыцяўлення мары. Сваю долю ўнеслі многія жыхары пасёлка, індывідуальны прадпрымальнік Мікалай Сінькевіч, шэраг асіповіцкіх прадпрыемстваў. Ахвяраванні ішлі нават з-за мяжы: па ініцыятыве мясцовай абшчыны збор сродкаў на Ялізаўскі храм праводзіўся ў праваслаўнай епархіі Беластоцкага ваяводства Рэспублікі Польшча. Многія простыя людзі не маючы магчымасці дапамагчы ўзвядзенню царквы грашыма, ахвяравалі ёй сваю працу. Сярод іх быў Валерый Шыхавец– рабочы мясцовай кацельні. Гэты майстар уласнаручна зрабіў і перадаў у дар царкве рэзаную з дрэва Царскую Браму. Вялікую ўвагу будаўніцтву ўдзяляў архіепіскап Магілёускі і Мсціслаўскі Максім, падтрымліваў ялізаўчан і Ўладыка Філарэт. Царква дзейнічае.

     Свята-Мікольская царква ў в. Свіслач.

    Асвячона ў 1998 г. Дзейнічае.

     Свята-Увядзенская царква ў г. Асіповічы.

    Асвячона ў 2000 г. Дзейнічае. Роўна сем год ішло яе будаўніцтва. З чэрвеня 1993 года быў закладзены першы камень у падмурак і ў гэты ж дзень апошняга года другога тысячагоддзя, у прысутнасці соцень пыхаджан, шматлікіх гасцей і прадстаўнікоў раённай адміністрацыі архіепіскап Магілёўскі і Мсціслаўскі запаліў ад кадзіла першую ў храме свечку. Асвяціўшы храм, Уладыка Максім падзякаў за працу ўсіх, хто прымаў удзел у будаўніцтве новага храма і ад імя Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі Алексія 2 уручыў высокія царкоўныя ўзнагароды так, ініцыятар будаўніцтва Свята-Ўвядзенскага храма протаіерэй Васіль Белавус атрымаў нагрудны крыж з упрыгожваннямі, а жыхары Асіповіччыны, найбольш дапамагаўшыя ў будоўлі, былі адзначаны ордэнамі Святога Ўладзіміра, Святога Дзмітрыя, медалямі і граматамі.

 Вусны часопіс «Жыццё даецца, каб жыццё тварыць» (скачать)

 

 

Завочнае падарожжа “Сем цудаў Беларусі” (скачать)

 

 

Класная гадзіна

На цябе, наша моладзь, надзея!

 

Даже если вы на правильном пути, вас переедут,

Если вы будете сидеть сложа руки.

Годфрей

 І. Арганізацыйны момант

Я утратил всякие надежды относительно будущего нашей страны, если сегодняшняя молодёжь завтра возьмёт в свои руки бразды правления, ибо эта молодёжь невыносима, невыдержанна, просто ужасна

Гесиод – ок.720 г. до н.э.

Они(подростки) сегодня обожают роскошь, у них плохие манеры и нет  никакого уважения к авторитетам, слоняются без дела и постоянно сплетничают. Они всё время спорят с родителями, постоянно вмеиваются в разговоры и привлекают к себе внимание, они прожорливы и тиранят учителей

Сократ – 470-399  г.г до н.э.

ІІ. Асноўная частка

 

Слова настаўніка: як вы думаеце, пра то пойдзе гаворка на нашай першай каснай гадзіне? А чаму? Сапраўды, мы пагаворым пра моладзь, выявім яе ролю  сацыяльным і палітычным развіцці нашай краіны.

Падобныя выказванні мы даволі часта чуем у дачыненні да нашай сучаснай моладзі, але ўсё ж, грамадства ўцэлым прызнае, што ў моладзі дастаткова развіта пачуццё адказнасці, здольнасцьпрымаць рашэнні, кіруючыся не толькі асабістымі, але і грамадзянскімі пачуццямі.

Ва ўсе часы была вялікая цікавасць да моладзі і яе праблем, паколькі яна – будучае краіны. Каб забяспечыць сваю будучыню, грамадства выхоўвае маладое пакаленне, а моладзь у сваю чаргу ўплывае на развіццё грамадства.

Сёння Беларусі востра патрэбныя добра адукаваныя, энергічныя людзі, якія ўмеюць прымаць яркія, цікавыя рашэнні. Ад актыўнасці прадстаўнікоў маладога пакалення, іх шчырага жадання прынесці карысць сваёй Бацькаўшчыне шмат у чым залежаць і асабістыя прафесійныя дасягненні юнакоў і дзяўчат і будучыня нашай краіны.

Я прапаную вам выбраць пэўны сімвал (васілёк, бусел, кветкі вішні) і адпаведна яму падзяліцца на групы. Растлумачце, калі ласка, што, на вашу думку, абазначае той ці іншы сімвал.

Работа ў групах. Абмяркуйце  ў групе і акрэсіце, якой вы хочаце бачыць нашу краіну ў будучым? – прыгожай, квітнеючай, моцнай, незаежнай, самастойнай…

Для таго, каб наша краіна стала такой, патрэбны добрыя, адукаваныя палітыкі. Такім чынам, моладзь павінна атрымаць добрую адукацыю, выхаванне, права на самавыражэнне. І я прапаную вам наступнае заданне   -    напісаць невялікі ліст сабе – выпускніку 9 класа наконт сваёй ролі ў далейшым развіцці краіны. Прэзентацыя некалькіх работ.

Сёння ў нашай краіне дзейнічаюць маладзёжныя грамадскія аб’яднанні, ініцыятыўныя групы. Маладыя актывісты прымаюць удзел у грамдскім і палітычным жыцціікраіны. У краіне праходзяць розныя маладзёжныя і дзіцячыя фестывалі, конкурсы, акцыі і г.д. Адным з найбольш актыўных і шматлікіх аб’яднанняў з’яўяецца БРСМ. Пра яго дзейнасць паведаміць падрыхтаваны вучань.

Выступленне “БРСМ – надзея дзяржавы”

Выступенне “Накірункі дзейнасці БРСМ”

ІІІ. Падвядзенне вынікаў.

1.     Зварот да эпіграфа.

2.     Працягніце маё выказванне

·        Для мяне сёння было карысным

·        Сёння я даведаўся(даведалася)

·        Мяне зацікавіла

·        Пасля класнай гадзіны я вырашыў(вырашыла)

 

Радыёгазета да Дня роднай мовы

 Чыт. 1:

 Пагавары са мной на мове,

На нашай роднай, не чужой.

Адчуеш ты – у кожным слове

Душа яднаецца з душой.

І сэрца сэрцу адкрывае

Свае духоўныя сады –

Там салўіны хор спявае, там смак крынічнае вады.

Там рэха продкаў прамаўляе

Малітвы светлыя здалёк,

Нібыта нас благаслаўляе

На добры шлях, на лёгкі крок.

У словах тых – надзеі нашы

І нашы мары пра жыццё.

Калі мы з мовай –

Нас не страшыць

Ні гвалт, ні мор, ні забыццё.

Пагавары са мной на мове,

Забудзь на час пра “языкі”,

Няхай гучаць у кожным слове

І продкі нашы, і вякі!

 

Чыт. 2: Сёння 21 лютага . Гэта не звычайны зімовы дзень. У 1999 годзе па рашэнні ЮНЭСКА ён быў абвешчаны Міжнародным  днём  роднай мовы. Дзень роднай мовы асаблівы для кожнай нацыі, кожнага народа, бо няма народа без мовы, няма мовы без носьбіта. Дата 21 лютага была абрана таму, што ў гэты дзень у 1952 годзе загінулі пяць студэнтаў, якія змагаліся за наданне мове бангла статусу дзяржаўнай у тагачасным Пакістане, усходняя частка якога пазней стала незалежнай дзяржавай Бангладэш.

 

Чыт.1: Сёння ў свецебольш за 6 тысяч моў, палова з іх пад пагрозай знікнення, менавіта дзеля захаваннятых моў, што знікаюць, і адзначаецца Дзень роднай мовы.

 

Чыт. 2:Кожны месяц знікаюць 2 мовы. Яшчэнядаўнаналічвалася да 8000 самастойныхмоў. Сённяіх на 2000 менш. Пад пагрозай знікнення каля 3000 моў.

 

Чыт 1 : Няхай нават сёння беларуская мова моцная, распаўсюджаная, абароненая заканадаўствам, але няма гарантыі, штоўжо заўтра яна не трапіць у спістых трох тысяч, гатовыхзнікнуць. На вялікі жаль, наша моваў ўсё ж пад пагрозай забыцця, нягледзячы на тое, што ў Рэспубліцы Беларусь яна разам з рускай мовай лічыцца дзяржаўнай.

Чыт.2: Ці здарыцца гэта, ці дапусцім, --усё залежыць ад нас саміх. Бо пакуль жыве мова—жыве і народ. А калі мы адрачомся ад сваёй мовы, то хто мы тады без мовы!? Ці беларусы, ці рускія, ці проста тутэйшыя?

 

Чыт 2:

Так цудоўна гучаць

Беларускія словы!

Беларуская мова—

Мова продкаў-ліцвінаў.

Згіне мова народа—

І народ сам загіне.

Трэба родную мову

Шанаваць, як святыні,

Каб не выпаўёй лёс

Той, што выпаў латыні.

Чыт 1: А цяпер крыху статыстыкі. Паводле перапісу насельніцтва, беларускую мову назвалі роднай 5 580 000 грамадзян Беларусі. Сярод беларусаў гэтую мову лічаць роднай крыху больш за 60%. Большая частка насельніцтва (70%) аддае перавагу рускаймове. На ёй размаўляюць 96% рускіх, 88% украінцаў, 70% беларусаў, 51% палякаў.
Па-беларуску дома размаўляюць 26% беларусаў і... 41% палякаў.
Калі ў Мінскай вобласці беларускую мову лічаць роднай каля 70%, то ў іншых рэгіёнах - крыху больш за 50%; 18% (164 000) беларускіх школьнікаў вывучаюць усе прадметы на беларускай мове. У ВНУ па-беларуску навучаецца 4200 студэнтаў - 0,9%.

Чыт 2:  Родная мова шмат не патрабуе. Але калі ўжо назваў яе роднай, калі лічыш яе такой для сябе – павінен быць перад ёй пэўны абавязак. Калі хоць палова з тых сямідзеся цічатырох працэнтаў, якія падчас апошняга перапісу назвалі роднай мовай беларускую, падумае пра яе лёс - значыць, не ўсё яшчэ страчана.


Чыт 1: Калі ты чуеш яе - ці то літаратурную, ці змешаную "трасянку", ці мясцовую дыялектную - ведай, што гэта ўсё яна - наша беларуская мова. Не адварочвайся, а прымі яе, бо яе месца ў тваёй краіне. I не падчарка яна тут, а спрадвечная гаспадыня на сваёй зямлі. Нашы бацькі, дзяды і прадзеды нямала зрабілі, кааб беларуская мова была прызнана роўнай сярод іншых моў свету.Бо калі наша мова і культура знікнуць, дык хто мы такія будзем, з чым пойдзем у свет? 

 

 

Чыт.2:

Кажуць, мова мая аджывае
Век свой ціхі: ёйзнікнуць пара.
Для мянеяна вечна жывая,
Як раса, як сляза, як зара.
Гэталаставакшчабятанне,
Звон світальныпалескіхкрыніц,
Сіньчабору, і барвызарніц,
І буслінаеклекатанне.
Калі жхтозагадае: "Не трэба!" —
Адрачэцца ад мовы народ, —
Папрашу я і сонца, і неба:
Мне не трэбані славы, ні хлеба,
Асудзіце на безлічнягод.
Толькімесяцаўназвыпакіньце,
Назвыродныяроднайзямлі,
Праякія з маленства ў блакіце

 

Чыт.1:  Будзьце і вы разам з тымі, хто думае пра яе будучыню. Размаўляйце па-беларуску, бо заўтра наша мова вам, вашым дзецям і ўнукам стане неабходнай. Размаўляйце па-нашаму, размаўляйце з прыветнай усмешкай, з пяшчотай на вуснах - і нашай мовай захочуць гаварыць іншыя. I не саромцеся недасканалай гаворкі. Мова – жывая тканка, прырастае там, дзе крынічыць людское жаданне. Ведай: учора ты яшчэ не гаварыў па-беларуску, сёння размаўляеш на "трасянцы", а заўтрабу дзеш гаварыць на чыстай літаратурнай мове.

Чыт.2:  а закончыць нашу радыёгазету нам хацелася б словамі Францішка Багушэвіча, напісанымі яшчэ ўканцы 19 стагоддзя для ўсіх будучых пакаленняў:” Наша мова для нас святая, бо яна нам ад Бога даная. Яно добра, а нават і трэба ведаць суседскую мову, але найперш трэба знаць сваю. Шмат было такіх народаў, што страцілі найперш сваю мову, так як той чалавек перад скананнем, катораму мову займае, пасля і зусім памерлі. Не пакідайце - ж мовы нашай беларускай, каб не ўмёрлі!