Назад

НАРМАТЫЎНЫЯ

ДАКУМЕНТЫ

 

1.  Прыкладнае каляндарна-тэматычнае планаванне па вучэбным прадмеце «Беларуская мова»

2. МЕТАДЫЧНЫЯ  РЭКАМЕНДАЦЫІ па фарміраванні культуры вуснага і пісьмовага маўлення ва ўстановах адукацыі, якія рэалізуюць адукацыйныя праграмы агульнай сярэдняй адукацыі

3. Пералік вучэбна-метадычных комплексаў для факультатыўных заняткаў па вучэбных прадметах “Беларуская мова”, “Беларуская літаратура”

4. "СКЛАДАНЫ СКАЗ БЕЗ СКЛАДАНАСЦІ", 9 КЛАС, вучэбная праграма факультатыўных заняткаў па беларускай мове для ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі  з беларускай і рускай мовамі навучання

5. Каляндарна-тэматычнае планаванне факультатыўных заняткаў па беларускай мове  ў 9 класе "Складаны сказ без складанасці"  

6. Рекомендации по совершенствованию читательских умений учащихся учреждений общего среднего образования

 

 

АСАБЛІВАСЦІ АрганІзацЫІ АДУКАЦЫЙНАГА прАцЭсУ

пры вывучэнні вучэбных прадметаў

«Беларуская мова» і «Беларуская літаратура»

 

Асноўнымі мэтамі моўнай і літаратурнай адукацыі ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі з’яўляюцца:

-       засваенне ведаў пра сістэму беларускай мовы на ўсіх яе ўзроўнях (фанетыка, лексіка, фразеалогія, склад слова і словаўтварэнне, марфалогія, сінтаксіс), заканамернасцей і правіл функцыянавання моўных сродкаў у маўленні, нормаў беларускай літаратурнай мовы, фарміраванне ўменняў практычнага выкарыстання мовы ва ўсіх відах маўленчай дзейнасці;

-       фарміраванне камунікатыўных уменняў на аснове авалодання маўленчай тэорыяй (тэкст, тыпы, стылі і жанры маўлення) і культурай маўлення, уменняў ствараць самастойныя вусныя і пісьмовыя выказванні розных тыпаў, стыляў і жанраў;

-       усведамленне вучнямі мовы як феномена культуры, у якім знайшлі адбітак яе праяўленні, як сродку спасціжэння айчыннай і сусветнай культуры; выпрацоўка ўменняў карыстацца культуразнаўчымі звесткамі з мэтай забеспячэння паўнавартаснай камунікацыі;

-       далучэнне вучняў да набыткаў айчыннай мастацкай славеснасці, развіццё здольнасці да эстэтычнага ўспрымання і ацэнкі з’яў літаратуры, фарміраванне навыкаў самастойнага чытання, мастацка-эстэтычнага густу;

-       развіццё інтэлектуальнай, камунікатыўнай, духоўна-маральнай, грамадзянскай культуры вучняў сродкамі вучэбных прадметаў «Беларуская мова» і «Беларуская літаратура».

У 2016/2017 навучальным годзе выкарыстоўваюцца наступныя вучэбныя праграмы:

для VVІ класаў:

Вучэбная праграма па вучэбным прадмеце «Беларуская мова» для класа ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі з беларускай і рускай мовамі навучання і выхавання. – Мінск : Нац. ін-т адукацыі, 2015;

Вучэбная праграма па вучэбным прадмеце «Беларуская літаратура» для V класа ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі з беларускай і рускай мовамі навучання і выхавання. – Мінск : Нац. ін-т адукацыі, 2015;

Вучэбная праграма па вучэбным прадмеце «Беларуская мова» для VІ класа ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі з беларускай і рускай мовамі навучання і выхавання. – Мінск : Нац. ін-т адукацыі, 2016;

Вучэбная праграма па вучэбным прадмеце «Беларуская літаратура» для VІ класа ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі з беларускай і рускай мовамі навучання і выхавання. – Мінск : Нац. ін-т адукацыі, 2016;

для VІІ–ІХ класаў:

Вучэбная праграма для ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі з беларускай і рускай мовамі навучання. Беларуская мова. VXI класы. – Мінск : Нац. ін-т адукацыі, 2012;

Вучэбная праграма для ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі з беларускай і рускай мовамі навучання. Беларуская літаратура. VXI класы. – Мінск : Нац. ін-т адукацыі, 2012;

для Х–ХІ класаў:

Вучэбная праграма па вучэбным прадмеце «Беларуская мова» для Х класа ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі з беларускай і рускай мовамі навучання і выхавання (базавы ўзровень). – Мінск : Нац. ін-т адукацыі, 2015;

Вучэбная праграма па вучэбным прадмеце «Беларуская мова» для Х класа ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі з беларускай і рускай мовамі навучання і выхавання (павышаны ўзровень). – Мінск : Нац. ін-т адукацыі, 2015;

Вучэбная праграма па вучэбным прадмеце «Беларуская літаратура» для Х класа ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі з беларускай і рускай мовамі навучання і выхавання (базавы ўзровень). – Мінск : Нац. ін-т адукацыі, 2015;

Вучэбная праграма па вучэбным прадмеце «Беларуская літаратура» для Х класа ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі з беларускай і рускай мовамі навучання і выхавання (павышаны ўзровень). – Мінск : Нац. ін-т адукацыі, 2015;

Вучэбная праграма па вучэбным прадмеце «Беларуская мова» для ХІ класа ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі з беларускай і рускай мовамі навучання і выхавання (базавы ўзровень). – Мінск : Нац. ін-т адукацыі, 2016;

Вучэбная праграма па вучэбным прадмеце «Беларуская мова» для ХІ класа ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі з беларускай і рускай мовамі навучання і выхавання (павышаны ўзровень). – Мінск : Нац. ін-т адукацыі, 2016;

Вучэбная праграма па вучэбным прадмеце «Беларуская літаратура» для ХІ класа ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі з беларускай і рускай мовамі навучання і выхавання (базавы ўзровень). – Мінск : Нац. ін-т адукацыі, 2016;

Вучэбная праграма па вучэбным прадмеце «Беларуская літаратура» для ХІ класа ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі з беларускай і рускай мовамі навучання і выхавання (павышаны ўзровень). – Мінск : Нац. ін-т адукацыі, 2016.

У сувязі з рэалізацыяй прынцыпу адноснай завершанасці зместу адукацыі на ІІ ступені агульнай сярэдняй адукацыі і профільнага навучання на ІІІ ступені агульнай сярэдняй адукацыі ў кантэксце кампетэнтнаснага падыходу ў вучэбныя праграмы па беларускай мове і беларускай літаратуры ўнесены некаторыя змены.

Вучэбны прадмет «Беларуская мова»

VІ клас

У вучэбнай праграме для VІ класа, як і ў вучэбнай праграме для V класа, выдзелены асобныя раздзелы «Маўленне» і «Тэкст», змест якіх складаюць тэмы, што раней вывучаліся ў іншых раздзелах. Так, напрыклад, змест раздзела «Тэкст» складаюць тэмы «Тэкст і яго асноўныя прыметы», «Падтэмы тэксту», «Ключавыя (апорныя) словы і сказы ў тэксце», «Паглыбленне паняцця пра апавяданне, апісанне (рэчаў, з’яў, жывёл) і разважанне», змест раздзела «Стылі маўлення» – тэмы «Маўленчая сітуацыя і яе прыметы», «Стылі маўлення (паўтарэнне)», «Афіцыйны стыль маўлення, яго жанры, сфера выкарыстання», «Публіцыстычны стыль, яго жанры, сфера выкарыстання», якія раней вывучаліся ў іншых раздзелах.

З мэтай забеспячэння паралельнага вывучэння беларускай і рускай моў раздзел «Склад слова. Словаўтварэнне і арфаграфія» вывучаецца ў VІ класе. Раздзел «Дзеяслоў» перанесены з VІ у VІІ клас і з 2017/2018 навучальнага года будзе вывучацца разам з формамі дзеяслова – дзеепрыметнікам і деепрыслоўем.

У сувязі з гэтым на уроках беларускай мовы ў VІ класе ў час вывучэння раздзела «Склад слова. Словаўтварэнне і арфаграфія» вучні будуць карыстацца вучэбным дапаможнікам «Беларуская мова : вучэб. дапам. для 5-га кл. устаноў агул. сярэд. адукацыі з беларус. і рус. мовамі навучання: у 2 ч. Ч. 2 / В.П. Красней [і інш.]. – Мінск : Нац. ін-т адукацыі, 2014».

ХІ клас

Навучанне беларускай мове ў ХІ класе можа ажыццяўляцца на базавым і павышаным узроўнях.

Змест адукацыі па беларускай мове на базавым узроўні скараціўся за кошт пераводу некаторых тэм з узроўню тэарэтычнага засваення на ўзровень практычнага прымянення. Такія тэмы, як  «Сэнсава-стылістычная роля і тэкстаўтваральныя магчымасці словазлучэнняў у разгортванні тэмы, афармленні звязнага выказвання», «Сінаніміка словазлучэнняў», «Сэнсава-стылістычная роля і тэкстаўтваральныя магчымасці простых і складаных сказаў рознай будовы і прызначэння», «Сінтаксічная сінаніміка», разглядаюцца толькі на практычным узроўні, у плане магчымасці выкарыстання пэўных моўных сродкаў у маўленчай дзейнасці. Іншымі словамі, асобныя гадзіны на разгляд названых тэм вучэбнай праграмай базавага ўзроўню не прадугледжваюцца, але пры вывучэнні адпаведных тэм звяртаецца ўвага (на практычным узроўні) на  стылістычныя магчымасці і (або) тэкстаўтваральную ролю моўных адзінак.

Акрамя гэтага, адбылося пераструктураванне зместу адукацыі паміж Х і ХІ класамі, змяніліся назвы раздзелаў («Фанетыка і арфаэпія. Графіка і арфаграфія. Культура маўлення», «Лексіка. Фразеалогія. Культура маўлення», «Марфемная будова слова. Словаўтварэнне і арфаграфія. Культура маўлення», «Марфалогія і арфаграфія. Культура маўлення», «Сінтаксіс і пунктуацыя. Культура маўлення»).

Прыярытэтнай задачай вывучэння беларускай мовы на павышаным узроўні становіцца фарміраванне культуры вуснага і пісьмовага маўлення вучняў, таму асэнсаванне і засваенне ўсіх моўных адзінак на ІІІ ступені агульнай сярэдняй адукацыі адбываецца ў аспекце культуры маўлення, што і перадаюць назвы раздзелаў вучэбнай праграмы. У сувязі з гэтым на павышаным узроўні пашыраюцца веды вучняў пра нормы беларускай лiтаратурнай мовы (арфаэпічныя, акцэнталагічныя, лексічныя, словаўтваральныя, марфалагічныя, сінтаксічныя, арфаграфічныя, пунктуацыйныя, стылістычныя), сродкі і прыёмы маўленчай выразнасці, стылістычную ролю і тэкстаўтваральныя магчымасці моўных сродкаў беларускай мовы, удасканальваюцца ўменні не толькі ствараць і рэдагаваць уласныя выказванні, але і даваць ацэнку чужым выказванням.

Вучэбны прадмет «Беларуская літаратура»

Вучэбныя праграмы па вучэбным прадмеце «Беларуская літаратура» для V, VІ, Х і ХІ класаў прапануюць два спісы літаратурных твораў:

для чытання і вывучэння;

для дадатковага чытання.

У першым спісе пазначаны абавязковы мінімум твораў, вывучэнне якіх прадугледжвае ўсе тры этапы (успрыманне, аналіз, падагульненне). Творы з гэтай групы вывучаюцца тэкстуальна, дастаткова падрабязна, з выкананнем вусных і пісьмовых заданняў рознага характару (рэпрадуктыўнага, аналітычнага, творчага).

Спіс твораў для дадатковага чытання рэкамендацыйны, накіраваны на пашырэнне кола чытання вучняў (настаўнік выбірае 1–3 творы да кожнага раздзела вучэбнага дапаможніка).

У вучэбнай праграме 2012 года, акрамя пералічаных, акрэслены наступныя спісы твораў:

для чытання і абмеркавання (VIІ–VIII класы);

для самастойнага чытання (IX клас).

Творы з першага спіса прапануюцца для чытання, асэнсавання і абмеркавання ў класе. Прадметам разгляду можа быць адзін аспект ідэйна-мастацкага зместу: праблема, герой, своеасаблівасці кампазіцыі, сюжэта і інш.

Творы з другога спіса прапануюцца для самастойнага прачытання і абмеркавання на ўроку, для падрыхтоўкі пісьмовага ці вуснага водгуку і г.д.

Звяртаем увагу настаўнікаў, што да перавыдадзенага ў 2016 годзе вучэбнага дапаможніка «Беларуская літаратура. 5 клас» на Нацыянальным адукацыйным партале (http://www.adu.by / Образовательный процесс. 2016/2017 учебный год http://www.adu.by/ru/homepage/obrazovatelnyj-protsess.html / Учебные предметы II ступень общего среднего образования http://www.adu.by/ru/homepage/obrazovatelnyj-protsess/uchebnye-predmety/ii-stupen-obshchego-srednego-obrazovaniya.html / Беларуская лiтаратура / Дадатковыя матэрыялы / Ілюстрацыйны матэрыял да вучэбнага дапаможніка «Беларуская літаратура. V клас». Аўтар: Цітова Л.К. Частка 1. Ілюстрацыйны матэрыял да вучэбнага дапаможніка «Беларуская літаратура. V клас». Аўтар: Цітова Л.К. Частка 2) размешчаны матэрыял, неабходны для выканання прапанаваных у дапаможніках творчых заданняў (ілюстрацыйны матэрыял, аўдыя- і відэазапісы). Дадатковае выкарыстанне электроннага адукацыйнага рэсурсу (adu.by) спрыяе значнаму пашырэнню адукацыйных магчымасцей вучэбных дапаможнікаў.

VІ клас

Вучэбная праграма па беларускай літаратуры для VІ класа заснавана на ідэях кампетэнтнаснага падыходу, паводле якога засваенне зместу навучання накіравана на фарміраванне прадметных, метапрадметных і асобасных кампетэнцый вучняў. Рэалізацыя такога падыходу прадугледжвае ўзмацненне дзейнасна-практычнага кампанента літаратурнай адукацыі, у сувязі з чым у праграме акрэсліваюцца асноўныя віды вучэбнай дзейнасці вучняў і патрабаванні да яе вынікаў. Адбылося пераразмеркаванне вучэбнага матэрыялу: творы, якія раней былі ў спісе для чытання і абмеркавання, прапанаваны для тэкстуальнага вывучэння (напрыклад, верш Г.  Бураўкіна «Я хачу прайсці па зямлі…», апавяданне Я. Маўра «Багіра», байка А. Звонака «Гарбуз» і інш.) або перанесены ў спіс для дадатковага чытання (напрыклад, апавяданні І. Мележа «Здарэнне», С. Тарасава «Фрэскі» і інш.), а таксама скарэктавана колькосць вучэбных гадзін, адведзеных на вывучэнне тэматычных радзелаў, дапоўнены спіс твораў, рэкамендаваных для дадатковага чытання.

Да перавыдадзенага ў 2016 годзе вучэбнага дапаможніка  «Беларуская літаратура. 6 клас» на Нацыянальным адукацыйным партале (www.adu.by / Образовательный процесс. 2016/2017 http://www.adu.by/ru/homepage/obrazovatelnyj-protsess.html / Учебные предметы II ступень общего среднего образования http://www.adu.by/ru/homepage/obrazovatelnyj-protsess/uchebnye-predmety/ii-stupen-obshchego-srednego-obrazovaniya.html / Беларуская лiтаратура / Дадатковыя матэрыялы / Ілюстрацыйны матэрыял да вучэбнага дапаможніка «Беларуская літаратура. VІ клас». Аўтары: Бельскі А.І., Цітова Л.К.) таксама размешчаны матэрыялы, неабходныя для выканання прапанаваных у дапаможніках творчых заданняў (ілюстрацыйны матэрыял, аўдыя- і відэазапісы). Дадатковае выкарыстанне электроннага адукацыйнага рэсурсу (www.adu.by) спрыяе значнаму пашырэнню адукацыйных магчымасцей вучэбных дапаможнікаў.

ХІ клас

Навучанне літаратуры ў ХІ класе можа ажыццяўляцца на базавым і павышаным узроўнях.

Базавы ўзровень вывучэння беларускай літаратуры прадугледжвае знаёмства вучняў з агульнымі тэарэтычнымі асновамі курса, агульнымі заканамернасцямі і асаблівасцямі развіцця беларускай літаратуры ў ІІ палове ХХ – пачатку ХХІ стагоддзяў, асэнсаванне знакавых твораў найбольш яркіх прадстаўнікоў мастацтва слова. У вучэбнай праграме скарэктаваны храналагічныя рамкі і змест раздзелаў «Беларуская літаратура перыяду 1966 – пач. 1990-х гадоў» і «Беларуская літаратура на сучасным этапе (з сярэдзіны 1990-х гадоў)», зменшана колькасць вывучаемых твораў (прапанаваны для тэкстуальнага вывучэння па адным апавяданні М. Стральцова, І. Навуменкі, І. Чыгрынава, дзве (замест чатырох) навелы Г. Марчука; аповесці І. Шамякіна «Непаўторная вясна» і «Гандлярка і паэт» перанесены ў спіс твораў для дадатковага чытання); аптымізаваны тэарэтыка-літаратурны матэрыял, абноўлены спіс твораў, рэкамендаваных для дадатковага чытання. Творы замежных аўтараў перанесены з рубрыкі для чытання і вывучэння ў спіс для дадатковага чытання.

На павышаным узроўні вывучэння беларускай літаратуры ў параўнанні з базавым узроўнем паглыблены тэарэтыка-літаратурныя асновы курса, што дазволіць усебакова пазнаёміцца з гісторыка-літаратурным працэсам і выпрацаваць навыкі аналітычнай і інтэрпрэтацыйнай дзейнасці, пашыраны спіс манаграфічных тэм і твораў для тэкстуальнага вывучэння. З мэтай больш глыбокага асэнсавання адметнасці аўтарскага індывідуальнага стылю пашыраны спіс твораў для тэкстуальнага вывучэння: напрыклад, у тэму «Васіль Быкаў» уключана апавяданне «Жоўты пясочак», у тэму «Міхась Стральцоў» – апавяданне «Смаленне вепрука», у тэму «Алесь Разанаў» – пункціры, квантэмы. Таксама павялічана колькасць гадзін на вывучэнне найбольш значных і аб’ёмных тэм (напрыклад, жыццё і творчасць І. Шамякіна, В. Быкава, Н. Гілевіча).

У вучэбнай праграме адводзiцца 10 гадзін на выкананне творчых работ, што дазваляе пашырыць дзейнасна-практычны кампанент літаратурнай адукацыі і стварыць умовы для фарміравання культуратворчай кампетэнцыі вучняў. Дзеля гэтага пажадана выкарыстоўваць разнастайныя па змесце і форме выканання творчыя заданні, прадыктаваныя жанравай прыродай твора, накіраваныя на фарміраванне вопыту маўленчай дзейнасці і міжкультурнай камунікацыі. Тэмы і час правядзення ўрокаў па творах для дадатковага чытання, на якія праграмай адводзіцца дзве гадзіны, мэтазгодна вызначаць зыходзячы з чытацкіх прыхільнасцей вучняў. Вызначаны таксама 2 рэзервовыя гадзіны, якія настаўнік можа выкарыстаць па сваім меркаванні.

Для арганізацыі і правядзення факультатыўных заняткаў настаўнікі могуць карыстацца праграмамі, зацверджанымі Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь:

1.     Практыкум па беларускай мове. X–XІ класы, 2008.

2.     Рыхтуемся да вывучэння беларускай мовы на павышаным узроўні: падагульняльны факультатыўны курс па беларускай мове. ІХ клас, 2015.

3.     Юны літаратуразнаўца: падагульняльны факультатыўны курс па беларускай літаратуры. ІХ клас, 2015.

4.     Падагульняльны факультатыўны курс па беларускай мове. ІХ–ХІ (Х–ХІ) класы, 2012.

5.     Рыхтуемся да алімпіяды па беларускай мове: лінгвістычны конкурс. Х–ХІ класы ліцэяў і гімназій, 2011.*

6.     Рыхтуемся да алімпіяды: водгук, вуснае выказванне. Х–ХІ класы ліцэяў і гімназій, 2011.*

Звяртаем увагу на тое, што вучэбна-метадычны комплекс факультатыўных заняткаў «Вывучаем беларускі правапіс. V–ІХ класы» можна выкарыстоўваць у якасці дыдактычнага матэрыялу для правядзення арфаграфічных хвілінак і ўдасканалення арфаграфічнай пісьменнасці вучняў.

На вучэбных занятках па беларускай літаратуры для работы з тэкстамі рэкамендуецца звяртацца да серыі кніг «Школьная бібліятэка» (спіс серыі кніг «Школьная бібліятэка» размешчаны на Нацыянальным адукацыйным партале (www.adu.by / Педагогам / Учебно-методическое обеспечение дошкольного, общегосреднего и специального образования  http://www.adu.by/ru/uchitelyu/uchebno-metodicheskoe-obespechenie-doshkolnogo-obshchego-srednego-i-spetsialnogo-obrazovaniya.html / Перечень учебных изданий для учреждений образования).

У выпадках, калі прапанаваных матэрыялаў для арганізацыі адукацыйнага працэсу па вучэбных прадметах «Беларуская мова» і «Беларуская літаратура» недастаткова, рэкамендуецца звяртацца да інтэрнэт-рэсурсаў на сайтах:

Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі: www.nlb.by;

рэдакцыйна-выдавецкай установы «Выдавецкі дом “Звязда”»: http://www.lim.by;

Дзяржаўнага літаратурнага музея Янкі Купалы: http://www.kupala-museum.by;

Дзяржаўнага літаратурна-мемарыяльнага музея Якуба Коласа: http://www.yakubkolas.by;

Літаратурнага музея Максіма Багдановіча: http://www.bagdanovich.by;

Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры: http://www.bellitmuseum.by;

Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы: http://www.kupalauski.by;

Рэспубліканскага тэатра беларускай драматургіі: http://www.rtbd.by;

Інтэлектуальнага конкурсу «Буслік» (праводзіцца грамадскім аб’яднаннем «Беларуская асацыяцыя «Конкурс»): www.bakonkurs.org/buslik/buslik.php.

Нагадваем, што ў VІ–ХІ (ХІІ) класах да канца першай чвэрці, а таксама ў V класе на працягу першага паўгоддзя захоўваецца аб’ём тэкстаў кантрольных работ, рэкамендаваных для папярэдняга класа. Пры наяўнасці дадатковых заданняў (не больш за 4) колькасць слоў у тэксце можа быць скарочана па меркаванні настаўніка на 10-20 слоў.

У першым паўгоддзі ў V класе па беларускай мове праводзяцца толькі навучальныя пераказы, якія ацэньваюцца ў адпаведнасці з нормамі ацэнкі вынікаў вучэбнай дзейнасці вучняў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі для ІV класа.

У V–VIII класах пісьмовыя работы па беларускай літаратуры носяць толькі навучальны характар. Адзнакі за навучальныя работы выстаўляюцца па меркаванні настаўніка і павінны насіць стымулюючы характар. За навучальнае сачыненне адзнака выстаўляецца толькі па літаратуры.

У любой рабоце па беларускай мове і літаратуры выпраўляюцца ўсе памылкі, якія дапушчаны вучнямі.

Выпускны экзамен па беларускай мове для вучняў ІХ класа па завяршэнні навучання і выхавання на ІІ ступені агульнай сярэдняй адукацыі ў 2016/2017 навучальным годзе будзе праводзіцца ў форме дыктанта. З 2017/2018 навучальнага года плануецца ўнесці змены ў форму правядзення выпускнога экзамену па беларускай мове, для падрыхтоўкі да якой будуць выдадзены адпаведныя зборнікі з метадычнымі рэкамендацыямі.

Выпускны экзамен па беларускай мове для вучняў ХІ класа па завяршэнні навучання і выхавання на ІІІ ступені агульнай сярэдняй адукацыі ў 2016/2017 навучальным годзе будзе праводзіцца ў форме пераказу па розных тэкстах для вучняў, якія вывучаюць беларускую мову на павышаным узроўні, і для вучняў сярэдніх школ, санаторных школ-інтэрнатаў, кадэцкіх вучылішчаў, сувораўскіх вучылішчаў, гімназій, гімназій-інтэрнатаў, ліцэяў, спецыялізаваных ліцэяў (акрамя філалагічнага напрамку), якія вывучаюць беларускую мову на базавым узроўні.

Нагадваем, што ў 2016/2017 навучальным годзе традыцыйна праводзяцца:

рэспубліканская алімпіяда па вучэбных прадметах «Беларуская мова» і «Беларуская літаратура»;

рэспубліканскі конкурс работ даследчага характару (канферэнцыя) вучняў па вучэбных прадметах «Беларуская мова» і «Беларуская літаратура»;

гульня-конкурс «Буслік», які арганізуецца грамадскім аб’яднаннем «Беларуская асацыяцыя ”Конкурс“».

Звяртаем увагу на тое, што ў кастрычніку (лістападзе) 2017 года плануецца правядзенне рэспубліканскага конкурсу рытарычнага майстэрства, прысвечанага 500-годдзю беларускага кнігадрукавання. Падрабязная інфармацыя аб правядзенні конкурсу будзе размешчана на Нацыянальным адукацыйным партале і ў навукова-метадычным часопісе «Беларуская мова і літаратура».

Пры планаванні і арганізацыі пазакласнай работы па беларускай мове і літаратуры рэкамендуем звярнуць увагу на:

каляндар юбілейных дат, якія будуць адзначацца ў 2016/2017 навучальным годзе:

верасень

лістапад

 

снежань

студзень

люты

сакавік

 

 

85- годдзе з дня нараджэння Ніла Гілевіча

85-годдзе з дня нараджэння Анатоля Вярцінскага

115-годдзе з дня нараджэння Міхася Зарэцкага

125-годдзе з дня нараджэння Максіма Багдановіча

70-годдзе з дня нараджэння Георгія Марчука

80-годдзе з дня нараджэння Міхаіся Стральцова

130-годдзе з дня нараджэння Алеся Гаруна

красавік

май

 

70 годдзе з дня нараджэння Алеся Жука

70 годдзе з дня нараджэння Раісы Баравіковай

ліпень

 

135-годдзе з дня нараджэння Янкі Купалы

жнівень

 

100-годдзе з дня нараджэння Янкі Брыля

100-годдзе з дня нараджэння Пімена Панчанкі

 

каляндар міжнародных свят і важных дат:

4 верасня

Дзень беларускага пісьменства

8 верасня

Міжнародны дзень граматнасці

21 лютага

Міжнародны дзень роднай мовы

3 сакавіка

Сусветны дзень пісьменніка

21 сакавіка

Сусветны дзень паэзіі

27 сакавіка

Міжнародны дзень тэатра

2 красавіка

Міжнародны дзень дзіцячай кнігі

18 мая

Сусветны дзень музеяў

 

Асноўнымі задачамі метадычнай дзейнасці ў 2016/2017 навучальным годзе з'яўляюцца:

удасканаленне адукацыйнага працэсу па вучэбных прадметах «Беларуская мова», «Беларуская літаратура» з улікам рэкамендацый па выніках маніторынгу якасці адукацыі ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі ў 2015/2016 навучальным годзе;

абагульненне і распаўсюджванне эфектыўнага педагагічнага вопыту выкладання вучэбных прадметаў «Беларуская мова», «Беларуская літаратура» на базавым і павышаным узроўнях вывучэння ва ўмовах профільнага навучання;

забеспячэнне сістэмнай дапрофільнай падрыхтоўкі вучняў на II ступені агульнай сярэдняй адукацыі;

рэалізацыя кампетэнтнаснага падыходу ў выкладанні вучэбных прадметаў;

метадычнае суправаджэнне росту прафесійнай кампетэнтнасці настаўнікаў і іх паспяховай атэстацыі.

У межах арганізацыі метадычнай работы з настаўнікамі беларускай мовы і літаратуры ў 2016/2017 навучальным годзе варта асаблівую ўвагу надаць павышэнню якасці адукацыі вучняў і іх усвядомленаму выбару профілю навучання.

На працягу года рэкамендуецца:

правесці 4 агульныя пасяджэнні метадычных аб'яднанняў настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры;

арганізаваць працу школы эфектыўнага педагагічнага вопыту па пытаннях профільнага навучання па вучэбных прадметах «Беларуская мова», «Беларуская літаратура»;

стварыць творчыя групы і іншыя метадычныя фарміраванні настаўнікаў, накіраваныя на распрацоўку дыдактычнага забеспячэння выкладання вучэбных прадметаў «Беларуская мова», «Беларуская літаратура» на аснове кампетэнтнаснага падыходу;

забяспечыць працу школ маладых настаўнікаў.

З мэтай пашырэння сферы выкарыстання і папулярызацыі  беларускай мовы ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі, павышэння якасці навучання беларускай мове і літаратуры, прадстаўлення і распаўсюджвання лепшых узораў педагагічнага вопыту настаўнікаў мэтазгодна праводзіць метадычныя семінары, круглыя сталы па актуальнай для пэўнага рэгіёна праблематыцы.

На жнівеньскіх прадметных секцыях рэкамендуецца абмеркаваць наступныя пытанні:

1. Увядзенне ў 2016 годзе вучэбных праграм новага пакалення, пабудаваных на аснове кампетэнтнаснага падыходу:

рэалізацыя кампетэнтнаснага падыходу ў канцэпцыях і вучэбных праграмах па вучэбных прадметах «Беларуская мова», «Беларуская літаратура»;

новыя вучэбныя праграмы для VI класа па вучэбных прадметах «Беларуская мова», «Беларуская літаратура»;

вучэбныя праграмы базавага ўзроўню вывучэння вучэбных прадметаў «Беларуская мова», «Беларуская літаратура» ў 2016/2017 навучальным годзе для XI класа.

2. Профільнае навучанне:

нарматыўны прававы, навукова-метадычны і арганізацыйны аспекты ўвядзення профільнага навучання на III ступені агульнай сярэдняй адукацыі па вучэбных прадметах «Беларуская мова», «Беларуская літаратура»;

асаблівасці зместу вучэбнай праграмы па вучэбных прадметах «Беларуская мова», «Беларуская літаратура» для XI класа (павышаны ўзровень);

сучасныя тэхналогіі навучання ў XI класе па вучэбных прадметах «Беларуская мова», «Беларуская літаратура» ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі (павышаны ўзровень);

патрабаванні да ўзроўню засваення вучнямі вучэбных прадметаў «Беларуская мова», «Беларуская літаратура» па завяршэнні навучання і выхавання на III ступені агульнай сярэдняй адукацыі.

3. Дапрофільная падрыхтоўка:

выкарыстанне вучэбнай і пазакласнай дзейнасці па вучэбных прадметах «Беларуская мова», «Беларуская літаратура» з мэтай усвядомленага выбару вучнямі профілю навучання на III ступені агульнай сярэдняй адукацыі;

вучэбна-метадычнае забеспячэнне факультатыўных заняткаў па вучэбных прадметах «Беларуская мова», «Беларуская літаратура» для IX класа і асаблівасці іх правядзення.

4. З вопыту работы настаўніка:

эфектыўны вопыт выкладання вучэбных прадметаў «Беларуская мова», «Беларуская літаратура» на павышаным узроўні ва ўмовах арганізацыі профільнага навучання ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі;

сістэма работы настаўніка па абагульненні, апісанні і прадстаўленні вопыту ўласнай педагагічнай дзейнасці.

5. Планаванне работы раённых метадычных аб'яднанняў:

аналіз правядзення работы ў 2015/2016 навучальным годзе;

планаванне работы раённага метадычнага аб’яднання, творчых груп, школы маладога настаўніка беларускай мовы і літаратуры і іншых метадычных фарміраванняў на 2016/2017 навучальны год.

Дзейнасць усіх метадычных фарміраванняў павінна планавацца з улікам адукацыйнага і кваліфікацыйнага ўзроўняў педагагічных работнікаў, іх прафесійных інтарэсаў, запытаў, уменняў і навыкаў. Дзейнасць школы маладога настаўніка павінна быць накіравана на адаптацыю педагогаў да прафесіі, аказанне ім дапамогі ў авалоданні асновамі прафесійнага майстэрства, фарміраванне ў іх патрэбы ў бесперапыннай самаадукацыі.

На пасяджэннях метадычных фарміраванняў настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры (метадычнае аб’яднанне, школа маладога настаўніка, школа ўдасканалення педагагічнага майстэрства, творчыя групы і інш.) рэкамендуецца разгледзець актуальныя пытанні методыкі выкладання прадметаў з улікам эфектыўнага педагагічнага вопыту педагогаў рэгіёна:

·     забеспячэнне дапрофільнай падрыхтоўкі вучняў на ІІ ступені агульнай сярэдняй адукацыі пры засваенні вучэбных прадметаў «Беларуская мова» і «Беларуская літаратура», на факультатыўных занятках і ў пазакласнай рабоце;

·     арганізацыя адукацыйнага працэсу па засваенні зместу вучэбных прадметаў «Беларуская мова» і «Беларуская літаратура» ў Х-ХІ класах на павышаным узроўні;

·     абагульненне, апісанне і прадстаўленне настаўнікамі беларускай мовы і літаратуры эфектыўнага вопыту педагагічнай дзейнасці ва ўмовах профільнай адукацыі;

·     удзел настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры ў мерапрыемствах па падтрымцы і пашырэнні выкарыстання беларускай мовы ў час правядзення ў 2016 годзе Года культуры;

·     стварэнне сучаснага адукацыйнага асяроддзя ў працэсе выкладання беларускай мовы і літаратуры на базавым і павышаным узроўнях;

·     выкарыстанне сучасных эфектыўных педагагічных тэхналогій на вучэбных занятках па беларускай мове і літаратуры;

·     шляхі і сродкі фарміравання ў вучняў кампетэнцый, прадугледжаных канцэпцыямі вучэбных прадметаў «Беларуская мова» і «Беларуская літаратура»;

·     роля настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры ў пашырэнні ведаў вучняў пра спадчыну Францыска Скарыны ў сувязі са святкаваннем у 2017 годзе 500-годдзя беларускага кнігадрукавання.


*Праграмы факультатыўных заняткаў можна выкарыстоўваць для падрыхтоўкі вучняў да рэспубліканскай алімпіяды ў адпаведных класах іншых устаноў агульнай сярэдняй адукацыі.