Юркавец Марына Віктараўна, 1979 г. н., педагог - арганізатар, мае сярэднюю спецыяльную адукацыю, працуе ў гімназіі першы год, без кваліфікацыйнай катэгорыі. У 2000г. скончыла Мінскі дзяржаўны педагагічны каледж па спецыяльнасці “Выкладчык нямецкай мовы”. Працягвае навучанне ў БДУ на філалагічным факультэце па спецыяльнасці “Руская філалогія”. У 2007г. праходзіла курсы павышэння кваліфікацыі ў Магілёве.

Педагагічнае крэда: Если учитель имеет только любовь к делу, он будет хороший учитель. Если учитель имеет только любовь к ученику, как отец, мать, он будет лучше того учителя, который прочел все книги, но не имеет любви ни к делу, ни к ученикам. Если учитель соединяет в себе любовь к делу и к ученикам, он – совершенный учитель.

Л.Н. Толстой

У сваёй працы Марына Віктараўна шмат увагі надае працэсу функцыянірвання і развіцця дзіцячых грамадскіх аб’яднанняў у гімназіі. Асноўнымі прынцыпамі дзейнасці піянерскіх атрадаў дружыны імя Ф.А. Крыловіча гімназіі лічыць калектыўныя творчыя справы, накіраваныя на грамацка-патрыятычнае выхаванне гімназістаў. Стварае ўмовы для выяўлення і развіцця талентаў вучняў, рэалізуемыя праз удзел у акцыях, конкурсах, дабрачынных мерапрыемствах.

Марына Віктараўна працуе ў цесным кантакце з класнымі кіраўнікамі, педагогамі сацыяльнымі, настаўнікамі гімназіі, бацькамі, вучнямі, супрацоўнікамі РАА.

У сваёй працы яна шырока выкарыстоўвае разнастайныя формы, прыёмы і сродкі для ўсебаковага развіцця вучняў: індывідуальны падыход, сустрэчы, кансультацыі, трэнінгі і г.д.

Марына Віктараўна знаходзіцца ў творчым пошуку, удасканальвае свой прафесійны узровень.

Сайт создан в системе uCoz