Славінская Наталля Францаўна

 

нарадзіласая 14 чэрвеня 1972 года. Атрымала вышэйшую адукацыю, скончыўшы ў 1994 годзе педагагічны факультэт МДЛУ  па спецыяльнасці настаўнік французскай і англійскай мовы; мае дыплом з адзнакай. Педагагічны стаж 19 гадоў. Працавала ў гімназіі настаўніцай французскай мовы, зараз працуе настаўніцай англійскай мовы. Мае вышэйшую кваліфікацыйную катэгорыю. Зарэкамендавала сябе як граматны і кампетэнтны спецыяліст, які карыстаецца павагай сваіх калег і вучняў.

Педагагічнае крэда Славінскай Н.Ф.: “Когда объект или цель уже существуют в виде мысли, его реализация в осязаемой и видимой форме только вопрос времени. Видение всегда предшествует осуществлению.” (Лиллиан Уайтинг).

Асноўнай мэтай сваей дзейнасці лічыць выхаванне высокаадукаванай асобы, здольнай у будучым прыносіць карысць сваей Радзіме, выхаванне патрыёта і грамадзяніна. Яна дапамагае вучням развіваць свае здольнасці, стварае спрыяльныя ўмовы для самараскрыцця асобы вучня.

У сваей працы выкарыстоўвае элементы сучасных педагагічных тэхналогій – ІКТ, праектнай,  камунікатыўнай, тэхналогіі крытычнага мыслення і іншых.

Наталля Францаўна звяртае шмат увагі пытанням самаадукацыі і прафесійнага майстэрства. У 2013 г.  павышала сваю кваліфікацыю на дыстанцыйных курсах настаўнікаў англійскай мовы ў ДУА “Акадэмія паслядыпломнай адукацыі” г.Мінска па тэме “Актуальныя пытанні камунікатыўна-арыентаванага навучання іншамоўным зносінам”;  праводзіла майстар-класс “Інфармацыйныя тэхналогіі як сродак інтэнсіфікацыі работы з адоранымі вучнямі па замежных мовах” у 2010-2011 нав. годзе. На працягу 2010-2011 навучальнага года абагульняла свой педагагічны вопыт як настаўнік англійскай мовы.

Вучні Славінскай Н.Ф. прымаюць ўдзел у школьных і раенных конкурсах, алімпіядах, навуковых канферэнцыях. Наталля Францаўна рэгулярна выступае на паседжаннях МА настаўнікаў гімназіі і раёна, вядзе факультатывы па англійскай і французскай мове, з’яўляецца старшынёй атэстацыйнай камісіі. 

За добрасумленную працу ўзнагароджана граматай  районнага аддзела адукацыі.