Шылец Аляксандр Віктаравіч нарадзіўся 26.06.1972 г. Закончыў БДО ІФК. Мае першую кваліфікацыйную катэгорыю. Павышаў сваю кваліфікацыю ў 2004 г.

Яго педагагічнае крэда: аздараўленне вучняў, фарміраванне ў вучняў імкнення да здаровага ладу жыцця.

Аляксандр Віктаравіч лічыць, што сучасны педагог павінен не толькі дасканала ведаць свой прадмет, але і развіваць у сваіх вучняў імкненне да пазнання новага. З энтузіазмам настаўнік успрымае ідэі педагогаў-наватараў, сучасныя метадычныя распрацоўкі і педагагічныя тэхналогіі, пераасэнсоўвае іх і паспяхова выкарыстоўвае ў навучальным працэсе.

Настаўнік добра адчувае псіхалагічныя асаблівасці вучняў і валодае метадамі ўздзеяння на іх.

Шмат увагі Аляксандр Вікторавіч аддае пазаўрочнай дзейнасці. Ён кіраўнік гуртка “Юны выратавальнік”, секцыі па АФП (10 – 11 кл.), АФП (6 кл.).

Яго вучні прымаюць удзел ва ўсіх фізкультурна-аздараўленчых мерапрыемствах на працягу ўсяго навучальнага года, у турыстычных мерапрыемствах.

Вынікі работы за 2006/2007 г.:

1. Міні-футбол – 1 месца ў вобласці.

2. Прызавыя месцы на раённых спаборніцтвах па футболу, міні-футболу, па лёгкай атлетыцы, баскетболу

Сайт создан в системе uCoz