Саковіч Галіна Паўлаўна, нарадзілася 23.09.1962 г. Закончыла Мазырскі педінстытут. Адукацыя вышэйшая. Педстаж – 23 гады. Мае І – катэгорыю. Павышала сваю кваліфікацыю на курсах у 2003 г. у г. Мінску. Была на мэтавых курсах ў 2007 г. у г. Магілёве.

У сваёй рабоце імкнецца з пазіцыі новага змксту  моўнай і літаратурнай адукацыі спалучыць метады навучання з задачамі грамадзянскага, патрыятычнага выхавання, што дае магчымасць зрабіць навучальны працэс мэтанакіраваным і выніковым.

З найбольш вядомых формулаў поспеху Галіна Паўлаўна выбрала для сябе такую: “Няхай жаданне зробіць больш, чым патрабуюць вашы абавязкі, увайдзе ў вашу звычку”.

Яе педагагічнае крэда – зрабіць урок цікавым. Таму ў практыку сваёй работы яна ўвяла такія формы  ўрокаў, як урок – лекцыя, семінары, канферэнцыі, дыспуты, што дапамагаюць разнастаіць і зрабіць больш эфектыўным працэс навучання.

Выкарыстоўвае ў сваёй рабоце і новыя тэхналогіі: Дальтан-тэхналогія (распрацавала некалькі ўрокаў), развіццё крытычнага мыслення цераз чытанне і пісьмо, праблемнае навучанне, тэхналогія асобасна-арыентаванага навучання, элементы модульнай тэхналогіі.

Праца па гэтых тэхналогіях даёе ёй магчымасць развіваць у вучняў творчыя здольнасці, нестандартнае мысленне.

Вынікі работы за 2006/2007 н.г.:

1. Першае месца ў раённым конкурсе сачыненняў па ПДР “Мотепю топ” у Баршчэўскай Марыі.

2. Трэцяе месца ў раённым конкурсе сачыненняў “Жыву ў Беларусі і тым ганаруся” – Баршчэўская Марыя.

Удзел у раённых алімпіядах па беларускай мове і літаратуры:

1.     Калейнік Анастасія – ІУ месца – 7 клас;

2.     Дражнюк Анастасія – ІІ месца – 9 клас;

3.     Шапіра Наталля – І месца – 9 клас.

На абласной алімпіядзе:

1.     Шапіра Наталля – Дыплом ІІІ ступені – 9 клас.

На раённай алімпіядзе ў 2007/2008 н.г. – Шапіра Наталля – ІІ месца – 10 клас.

Яе вучні ўдзельнікі Рэспубліканскага конкурсу “Буслік” за які атрымоўвалі прызы ІІ і ІІІ ступені.

Сэнс сваёй педагагічнай дзейнасці бачыць ў выхаванні асобы – годнага прадстаўніка беларускага народа, свайго роду. Вырашыць гэтую задачу Галіна Паўлаўна імкнецца цераз прадуманую пазакласную дзейнасць: вечарыны, гасцёўні, конкурсы, прысвечаныя юбілеям класікаў літаратуры, тэматычныя выставы, святы, гульні.

Праводзіць Галіна Паўлаўна і работу па адраджэнні нацыянальна-культурнай спадчыны.

Сайт создан в системе uCoz