Рэмень Алена Міхайлаўна

Нарадзілася 29 кастрычніка 1989 года. Скончыла Мінскі дзяржаўны лінгвістычны універсітэт па спецыяльнасці настаўнік англійскай і італьянскай мовы. Педагагічны стаж складае 1 год. У ДУА “Гімназія г.Асіповічы” працуе з 2012 года.

У прафесійнай дзейнасці кіруецца словамі Л. Талстога: «Если учитель имеет только любовь к делу, он будет хороший учитель. Если учитель имеет только любовь к ученику, как отец, мать,  - он будет лучше того учителя, который прочел все книги, но не имеет любви ни к делу, ни к ученикам. Если учитель соединяет в себе любовь к делу и к ученикам, он – совершенный учитель». 

Алена Міхайлаўна выкарыстоўвае камунікатыўны падыход навучання замежнай мове, сучасныя педагагічныя тэхналогіі. Шмат увагі Алена Міхайлаўна  надае павышэнню матывацыі вучняў да вывучэння замежнай мовы,  раскрыццё творчых здольнасцей вучняў, выхаванне ўсебакова развітых асоб.

Алена Міхайлаўна сумленна ставіцца да пытання самаадукацыі і прафесійнага майстэрства. З 2012 года працуе над індывідуальнай тэмай самаадукацыі “Метады гульні як сродак фарміравання камунікатыўных навыкаў на ўроках замежнай мовы”

Вучні Алены Міхайлаўны удзельнічаюць у гімназічных і раенных прадметных алімпіядах.