Падвойская Ларыса Анатольеўна, настаўніца беларускай мовы і літаратуры, 1971 г.н., скончыла Магілёўскі педынстытут імя Куляшова, педстаж – 14 год, І катэгорыя.

Яе крэда: “Скажы мне - і я забуду, дай мне дзейнічаць самаму – і я навучуся”.

За дасягненні ў працы ўзнагароджана 2 граматамі РАА. Стала пераможцай абласнога конкурсу на лепшы ўрок, прысвечаны 200-годдзю з Дня нараджэння А. Міцкевіча. Самы галоўны поспех – гэта тое, што яе выхаванцы перамагаюць на раённых алімпіядах па мове (2005/2006 н.г. – 1 месца, 9 кл.; 1 месца ў раёне па “Бусліку” – 6 кл.); удзельнічаюць і перамагаюць на розных творчых конкурсах (за 2006/2007 н.г. ў конкурсе “Айчына маімі вачыма” ў намінацыі нарыс – 1 месца (7 кл.), ў намінацыі верш – 1 месца (5 кл.); выбіраюць прафесію настаўніка беларускай мовы і літаратуры.

Лічыць, што яе галоўная задача як настаўніцы беларускай мовы і літаратуры ў тым, каб узняць прэстыж свайго прадмета. Імкнецца стварыць на занятках такія ўмовы, у якіх дзецям хочацца тварыць.

Лічыць, што добры ўрок – гэта такі ўрок, ад якога ў першую чаргу атрымліваюць задавальненне вучні, а потым – настаўнік. Лічыць ўрок паспяховым, калі вучні на ім разважаюць і выказваюць свае меркаванні. Для  гэтага настаўніца падбірае пазнавальныя заданні, цікавыя праблемныя пытанні.

На ўроках пануе дух супрацоўніцтва і добразычлівасці. Выкарыстоўвае элементы тэхналогіі развіцця крытычнага мыслення, якая дапамагае самаравівацца вучням, быць самадастатковымі, смела выказаць свае думкі, фарміраваць сваё бачанне свету.

Настаўніца імкнецца прымножыць традыцыі сваёй Радзімы, таму з’яўляецца арганізатарам і сцэнарыстам тэатральных пастановак па творах В. Дуніна-Марцінкевіча, М. Чарота, народных свят і вячорак і інш.

У пазакласнай рабоце імкнецца стварыць аптымальныя ўмовы для развіцця творчага патэнцыялу кожнага вучня праз класічныя творы літаратуры, уздзейнічаць на фарміраванне фарміравальных паняццяў.

Шмат займаецца самаадукацыяй, цікавіцца новымі дасягненнямі.

Падвойская Л.А. актыўны чалавек, прызнаны лепшым метадзістам міжшкольнага прадметнага аб’яднання за 2006/2007 н.г., удзельнічае ў рабоце творчай групы раёна настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры, працуе ў складзе раённага журы на алімпіядах і творчых конкурсах, часта выступае на педсаветах, семінарах, загадвае кабінетам беларускай мовы і літаратуры, класны кіраўнік 5 “А” класса

Сайт создан в системе uCoz