Пінчук Вераніка Уладзімірауна, 1978 г.н., педагог - псіхолаг,  адукацыя вышэйшая скончыла Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя М. Танка, працуе першы год,  без кваліфікацыйнай катэгорыі.

 

Педагагічнае крэда: Хочешь быть умным, научись разумно спрашивать, внимательно слушать, спокойно отвечать и переставать говорить, когда нечего больше сказать.

И. Лафатер

 

У сваёй працы Вераніка Уладзімірауна шмат увагі надае выхаванню ў вучняў асведамлення асабістай адказнасці за  сваё здароўе, устаноўкі на здаровы лад жыцця; умацаванню ролі сям’і ў выхаванні дзіцяці  і прыцягненню сям’і да арганізацыі вучэбна-выхаваўчага працэсу; своечасоваму выяўленню сацыяльна і педагагічна запушчаных дзяцей, іх псіхолага-педагагічнай падтрымкі.

 Выступае з дакладамі на пасяджэннях МА педагогаў-псіхолагау, на паседжаннях педагагічнага савету, на бацькоўскіх сходах, распрацоўвае і праводзіць  псіхолага-педагагічнага семінар,  заведвае кабінетам псіхалагічнай службы.

Вераніка Уладзімірауна працуе ў цесным кантакце з класнымі кіраўнікамі, педагогамі сацыяльнымі, настаўнікамі гімназіі, бацькамі, вучнямі, супрацоўнікамі РАА.

У сваёй працы яна шырока выкарыстоўвае разнастайныя формы, прыёмы і сродкі для ўсебаковага развіцця вучняў: дыягностыку, індывідуальны падыход, сустрэчы, кансультацыі, трэнінгі і г.д.

Вераніка Уладзімірауна заўсёды ў творчым пошуку, удасканальвае свой прафесійны узровень.