Няверка Інэса Уладзіміраўна, 1968 г. н., настаўніца абслугоўваючай працы гімназіі. Педагагічны стаж – 19 гадоў, катэгорыя першая.

Свой прадмет настаўніца лічыць творчым, таму што ён дазваляе прыцягнуць вучняў у прадуктыўную дзейнасць, вельмі важную для іх станаўлення як асобы.

На ўроках, у пазакласнай рабоце выкарыстоўвае сучасныя педагагічныя тэхналогіі, розныя прыёмы і метады навучання, якія садзейнічаюць павышэнню цікавасці вучняў да прадмета, выхаванню ў іх эстэтычнага густу. Асабліва эфектыўным настаўніца лічыць метад праектаў, якому аддае перавагу ў сваёй рабоце і які адкрывае вучняў магчымасць пошуку новых ідэй, вырабу тэмы і паступовага выканання задуманага.

Прафесійнае крэда – “Стварай, прыдумвай, спрабуй” – дапамагае стварыць умовы для паспяховага навучання і развіцця творчых здольнасцей кожнага вучня.

Вялікую ўвагу надае Інэса Уладзіміраўна абсталяванню школьных вучэбных майстэрняў. Ею запашаны багаты раздатачны і дыдактычны матэрыял па розных тэмах і раздзелах вучэбнай праграмы па прадмеце. Для многіх вучняў майстэрня стала любімым месцам правядзення свабоднага часу, дзе яны ўдасканальваюць свае ўменні і навыкі па рукадзеллю самастойна рыхтуюць розныя вырабы сябрам і  знаёмым. Вучні з задавальненнем наведваюць заняткі гуртка “Гаспадынька”.

Вышыўка стужкай, крыжыкам, вязанне кручком і на спіцах – вось віды работ, якія найбольш падабаюцца дзецям. Вучні з задавальненнем удзельнічаюць у розных творчых конкурсах, дзе атрымліваюць Дымломы І, ІІ і ІІІ ступені.

Сістэма работы дае пэўныя вынікі. Вучаніца 10”Б” класа Салоха Крысціна на працягу 3 гадоў займае прызавыя месцы ў гарадской і абласной алімпіядзе па працоўнаму навучанн. У 2008 г. Крысціна ўзнагароджана Дыпломам першай ступені на абласной алімпіядзе.

Сваім вопытам, прафесійным майстэрствам настаўніца дзеліцца з калегамі на пасяджэннях метадычнага аб’яднання для настаўнікаў раёна і вобласці. Яна ўдзельнік Рэспубліканскага семінара ў Гродне па працоўнаму навучанню.

Узнагароджана Ганаровымі граматамі раённага аддзела адукацыі і абласнога аддзела адукацыі па прафсаюзнай лініі ў 2001 г.

Сайт создан в системе uCoz