Несцерава Святлана Аляксандраўна

 нарадзілася ў 1964 г. Мае вышэйшую адукацыю. Скончыла Кіеўскі дзяржаўны педагагічны інстытут замежных моў у 1988 годзе. Педагагічны стаж - 23 годы. Мае вышэйшую кваліфікацыйную катэгорыю.

    Педагагічнае крэда: “Што можа быць сумленней і высакародней, як навучыць іншых таму, што сам ведаеш найлепшым чынам”.

Асноўная мэта педагагічнай дзейнасці, лічыць Святлана Аляксандраўна, у тым, каб дапамагчы вучням здабыць веды  ў розных сферах жыцця праз замежную мову, развіваць свой светапогляд.

У сваёй рабоце яна выкарыстоўвае сучасныя педагагічныя тэхналогіі: праектную, камунікатыўную, інтэрактыўную, якія дазваляюць праз індывідуальны творчы  падыход у выкладанні прадмета развіць ў вучняў іншамоўнае маўленне, праявіць свае  творчыя здольнасці, зацікаўленасць да прадмета.

Галоўнае на ўроку, лічыць Святлана Аляксандраўна, - работа вучня: яго ўменне самастойна здабываць веды, бачыць свае недахопы і памылкі, а ў  сумесным пошуке з настаўнікам  вучань знаходзіць шляхі выпраўлення сваіх  прабелаў. Такія ўрокі праходзяць захапляльна і прадуктыўна.

   Шмат увагі Святлана Аляксандраўна ўдзяляе рабоце з адоранымі вучнямі. Яе вучні неаднаразова былі пераможцамі раённых алімпіяд, навукова-практычных канферэнцый.  

   Святлана Аляксандраўна чалавек актыўнай жыццёвай пазіцыі.  На працягу некалькіх год з’яўляецца кіраўніком метадычнага аб’яднання класных кіраўнікоў. Дзеліцца сваім педагагічным вопытам на педагагічных саветах і пасяджэннях МА. У 2013/2014 н.г. абагульніла вопыт работы па тэме “ Гульня як сродак павышэння матывацыі на ІІ ступені навучання”.