Кузіна Галіна Аляксееўна

нарадзілася 8 ліпеня 1973 года.

У 1995 годзе скончыла Мінскі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя М.Танка, дзе атрымала спецыяльнасць настаўніка англійскай мовы. Працуе ў ДУА “Гімназія г.Асіповічы” з 1995 года, працоўны стаж складае 18 гадоў. Мае вышэйшую кваліфікацыйную катэгорыю. Зарэкамендавала сябе як ініцыатыўны і творчы педагог, які карыстаецца павагай сваіх калег і вучняў.

У прафесійнай дзейнасці Галіна Аляксееўна кіруецца словамі Б.Франкліна “Скажи мне и я забуду. Научи меня и я запомню. Вовлеки меня и я выучу”. Асноўнай мэтай сваёй дзейнасці лічыць выхаванне высокаадукаванай, духоўна багатай і ўсебакова развітай асобы гімназіста.

У сваёй працы выкарыстоўвае праектную методыку, інтэрактыўную і камунікатыўную тэхналогіі. У перыяд з 2006 па 2008 год удзельнічала ў эксперыментальнай апрабацыі новага пакалення нацыянальнага ВМК для 5-6 класаў для школ з павышаным і паглыбленым узроўнем вывучэння англійскай мовы. У красавіку 2007 года наведвала мэтавыя курсы павышэння кваліфікацыі для кіраўнікоў творчых груп настаўнікаў замежнай мовы пры АПА г. Мінска. У 2012 г.  павышала сваю кваліфікацыю на курсах настаўнікаў англійскай мовы ў УА “Магілёўскі дзяржаўны абласны інстытут развіцця адукацыі” г.Магілёва.

Галіна Аляксееўна прымае актыўны ўдзел у рабоце метадычнага аб’яднання настаўнікаў замежнай мовы, аб чым сведчаць неаднаразовыя выступленні па розных пытаннях. У жніўні 2008 года выступала на раённай секцыі настаўнікаў замежных моў са справаздачай па эксперыментальнай апрабацыі новага ВМК. У 2012 г. выступала на паседжанні раённай секцыі настаўнікаў замежных моў па пытанні правядзення абавязковага выпускнога экзамену па замежнай мове; у 2013 г. дзялілася вопытам работы па пытанні “Падрыхтоўка навучэнцаў да напісання навукова-даследчых работ і алімпіяд”

Галіна Аляксееўна з’яўлялася педагогам-куратарам маладога спецыяліста Цынкевіч Г.С., Клачко Ю.В., Рэмень А.М. Яна праводзіць факультатыўныя заняткі, прымае актыўны ўдзел у правядзенні Дэкады замежных моў у гімназіі з падрыхтоўкай пазашкольных мерапрыемстваў і адкрытых урокаў. Вучні Кузінай Г.А. удзельнічаюць у школьных і раённых прадметных алімпіядах, міжнародных конкурсах, навукова-практычных канферэнцыях, прымаюць удзел у рэспубліканскім конкурсе “Лингвистёнок”.

У 2011/2012 н.г. з’яўлялася фіналісткай конкурсу педагагічнага майстэрства “Настаўнік года”.

За добрасумленную працу ўзнагароджана граматамі гімназіі, раеннага аддзела адукацыі, спорту і турызму, упраўлення адукацыі Магілёўскага абласнога выканаўчага камітэта.