Кунцэвіч Кацярына Яўгенаўна

 Нарадзілася 14 чэрвеня 1990 года. Мае вышэйшую адукацыю. Скончыла Мінскі дзяржаўны  лінгвістычны ўніверсітэт

у 2013 годзе па спецыяльнасці “сучасныя замежныя мовы (англійская, французская)”. З 2013 года працуе ў ДУА “Гімназія г. Асіповічы” настаўнікам англійскай мовы.

Асноўнай мэтай сваёй дзейнасці настаўнік лічыць развіцце творчых здольнасцей вучняў, павышэнне іх матывацыі і інтарэса да вывучэння замежнай мовы. Кацярына Яўгенаўна лічыць, што настаўнік павінен сам верыць у тое, чаму вучыць дзяцей.

Таму яе педагагічнае крэда: “Пробуждение интереса и разжигание энтузиазма – вот верный способ легкого и верного обучения.” (Трион Эдваартс).

На сваіх уроках настаўнік выкарыстоўвае камунікатыўную, праектную тэхналогіі,  групавыя і парныя формы работы. У пачатковай школе шырока выкарыстоўваецца гульнёвы метад як сродак павышэння матывацыі вучняў да вывучэння замежнай мовы. Кацярына Яўгенаўна таксама надае шмат ўвагі індывідуальнаму падыходу ў выкладанні прадмета