Ганчаронак Наталля Генадзьеўна, 1973 г.н., настаўніца беларускай мовы і літаратуры, скончыла БДПУ імя М. Танка, педстаж – 19 год, І катэгорыя.

Педагагічнае крэда  настаўніцы - да вучняў з павагай і даверам. У сваёй педагагічнай практыцы выкарыстоўвае розныя педагагічныя тэхналогіі, метады і прыёмы тэхналогій. Знаходзіцца ў пошуку таго аптымальнага варыянту, які забяспечыў бы атрыманне вучнямі трывалых ведаў. Доўгі час выкарыстоўвала модульную тэхналогію, якая дазваляе вучням самастойна здабываць веды, вучыць іх рабоце з дадатковай і даведачнай літаратурай. Таксама выкарыстоўвае Дальтан-тэхналогію, якая таксама развівае самастойнасць вучняў, уменне працаваць у парах і групах, развівае пачуццё адказнасці не толькі за свае веды, але і за веды сяброў. Апошнім часам выкарыстоўвае ў сваёй рабоце метады і прыёмы тэхналогіі развіцця крытычнага мыслення праз чытанне і пісьмо. Выкарыстанне новых адукацыйных тэхналогій дае свае вынікі. У  2006/2007 н.г. дзве вучаніцы Наталлі Генадзьеўны – Касякова І, 9 “В” кл. і Ўуцько В, 7 “Б” клас – занялі ІІ месца ў раённай алімпіядзе па беларускай мове, вучні прымаюць удзел і ў творчых конкурсах. Так, Ганчаронак Максім, вучань 9 “Б”класа стаў лаўрэатам рэспубліканскага конкурсу “У дружнай сям’і беларускіх народаў” у 2006/2007 н.г., а ў гэтым годзе заняў ІІІ месца ў раённым конкурсе, прысвечаным 125-годдзю з дня нараджэння Я. Купалы і Я. Коласа.

Акрамя выкладання беларускай мовы і літаратуры займаецца і грамадска-педагагічнай дзейнасцю. З’яўляецца класным кіраўніком 6 “В” класа. Асноўнай мэтай на дадзеным этапе лічыць выхаванне грамадзяніна і патрыёта, чалавека з актыўнай жыццёвай пазіцыяй. У яе кабінеце створаны этнаграфічны куток “Беларуская хатка”, экспанаты, сабраныя вучнямі, выкарыстоўвае не толькі ў пазакласных мерапрыемствах (“Крылы ільняныя – ручнікі”, “Запрашаем у нашу хату”), але і на ўроках беларускай мовы і літаратуры. Экскурсаводамі праводзяцца экскурсіі (часцей для пачатковых класаў).

Таксама прымае разам з вучнямі ўдзел у выпуску газеты “Гімназічны экспрэс”, вядзе спецкурс “Школа юнага журналіста”, імкнецца прывіць вучням любоў і павагу да роднай мовы, гісторыі і культуры.

Неаднаразова выступала на пасяджэннях МА раёна (“Партфоліо настаўніка як сродак маніторынгу прафесійнай дзейнасці”, “Выкарыстанне новых адукацыйных тэхналогій у педагагічнай дзейнасці”, “Профільнае навучанне ў сістэме адукацыі” і інш), на абласной канферэнцыі па новых тэхналогіях у 2007/2008 н.г., дае адкрытыя ўрокі не толькі для настаўнікаў гімназіі, а і для настаўнікаў школ горада і раёна.

У 2004 г. выйшла ў фінал раённага конкурсу “Настаўнік года”, узнагароджана граматай раённага аддзела адукацыі.

Сайт создан в системе uCoz