Андрыевіч Васілій Аляксандравіч нарадзіўся 02.05.1968 г. Закончыў БДО ІФК у 1991 г. Адукацыя вышэйшая. Мае першую кваліфікацыйную катэгорыю. Павышаў сваю кваліфікацыю ў 2003 г.

Педагагічнае крэда Васіля Аляксандравіча – фізічнае развіццё і павышэнне фізічнай падрыхтаванасці вучняў, і іх аздараўленне.

Метады і прыёмы работы ён падбірае з улікам узроставых асаблівасцей школьнікаў. Але перавагу аддае гульні, т.я. лічыцца, што гульня з’яўлялася і з’яўляецца асноўным сродкам фізічнага развіцця асобы, цераз гульню чалавек пазнаваў жыццё і рыхтаваўся да яго.

Вучні Васіля Аляксандравіча пастаянныя ўдзельнікі розных раённых, абласных спаборніцтваў, узнагароджваліся граматамі і прызамі.

Мэту сваёй работы бачыць у выхаванні асобы – фізічна развітай, сумленнай, адказнай. Вырашае гэту мэту Васілій Аляксандравіч цераз пазаўрочную дзейнасць: ужо некалькі год ён кіраўнік секцыі АФП, гуртка ЮІДР і гуртка “Меткі стралок”.

Прымае ўдзел у рабоце кафедры грамадска-гуманітарных дысцыплін, педсаветаў, выступаў з дакладамі.

Узнагароджаны граматай ад РАА па фізічнай культуры і спорту.

Сайт создан в системе uCoz