Альховік Наталля Генадзьеўна, 1973 г.н., настаўніца хіміі, педстаж – 11 год, кваліфікацыйная катэгорыя вышэйшая. У 1995 г. скончыла БДПУ імя М. Танка, атрымаўшы дыплом з адхнакай.

Кваліфікацыю павышала ў лютым 2004 г. на 2-х тыднёвых курсах у г. Магілёве па тэме “Сучасны ўрок” і ў чэрвені 2004 г. на 2-х тыднёвых курсах  у г. Мінску па тэме “Камп’ютэр і інтэрнэт-тэхналогіі ў адукацыі”.

Педагагічнае крэда: “Знание только тогда знание, когда оно приобретено усилиями своей мысли, а не одной памяти”.

У сваёй рабоце настаўніца выкарыстоўвае элементы модульнай тэхналогіі і тэхналогіі развіцця крытычнага мыслення праз чытанне і пісьмо. Настаўніца лічыць, што гэтыя тэхналогіі эфектыўныя і пры набыцці новых ведаў, засваенні атрыманага матэрыялу, пры кантролі пройдзенай тэмы.

Пры выкладанні прадмета выкарыстоўваюцца розныя формы работы: праца з універсальнай схемай пры рашэнні разліковых задач, выкарыстанне блок-схем на этапе праверкі ведаў, прыёмы кластэр, інсерт, сінквен і іншыя. Усё гэта дазваляе максімальна актывізаваць пазнавальную дзейнасць вучняў. Шырока выкарыстоўваюцца групавыя формы работы, якія дазваляюць вучням з рознымі ўзроўнямі развіцця паслядоўна авалодваць праграмным матэрыялам. Практычна заўсёды на ўроке настаўніца выкарыстоўвае дэманстрацыйныя або лабараторныя доследы.

Дзейнасць Наталлі Генадзьеўны дае добрыя станоўчыя вынікі. Яе вучні звычайна сяроз лепшых на раённых алімпіядах. Туміловіч А. (2004 г.) і Краўцоў Я. (2008 г.), былі першымі на раённай алімпіядзе, Краўцоў Я. (2008 г.) атрымаў дыплом ІІІ ступені на абласной алімпіядзе. Вучні Наталлі Генадзьеўны займаюць прызавыя месцыў конкурсах навукова-даследчых работ па прадмеце. Сінькевіч М. і Жук Т. сталі пераможцамі абласнога конкурсу навукова-даследчых работ у 2002 годзе. На працягу васьмі год настаўніца з’яўляецца кіраўніком клуба “Эколаг”. Клубная работа фарміруе ў падлеткаў маральную і экалагічную культуру, садзейнічае прафілактыцы шкодных звычак. Члены клуба неаднойчы з’яўляліся дыпламантамі рэспубліканскіх конкурсаў “Малыя рэкі Беларусі”, “Прырода – наш агульны дом” (2003г., 2004г.).

З’яўляючыся кіраўніком раённай творчай групы настаўнікаў хіміі, Альховік Н.Г. прапагандуе выкарыстанне сучасных адукацыйных тэхналогій сярод настаўнікаў горада і раёна.

Была пераможцай абласнога конкурсу “Калейдаскоп урокаў” у 2007 г.

Сайт создан в системе uCoz