Амбрушкевіч Таццяна Львоўна, 1968 г. н. Адукацыя вышэйшая, скончыла Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт у 1991 г., педагагічны стаж – 25 гадоў. Мае  кваліфікацыйную катэгорыю "настаўнік-метадыст".

Вучні Таццяны Львоўны прымаюць актыўны ўдзел у творчых конкурсах, прадметных раённых, абласных, рэспубліканскіх, міжнародных алімпіядах, займаюць у іх прызавыя месцы, паспяхова здаюць ЦТ.

За творчы падыход да свайго прафесійнага абавязку Таццяна Львоўна тройчы ўзнагароджвалася граматамі РАА (2000 г., 2004 г., 2006 г., 2014 г., 2015г.), у 2006 г. узнагароджана Ганаровай граматай Мінстэрства адукацыі РБ,  Ганаровай граматай Асіповіцкага раённага выканаўчага каміэта. Выдатнік адукацыі.

Таццяна Львоўна пастаянна займаецца самаадукацыяй, павышае сваё прафесійнае майстэрства шляхам апрабацыі і ўкаранення ў практыку работы сучасных адукацыйных тэхналогій.

Член рэспубліканскага клуба "Хрустальны журавель" з 2006 г.

Праводзіць адкрытыя ўрокі,  майстар-класы для настаўнікаў гімназіі і школ раёна, вобласці і рэспублікі. Займае актыўную жыццёвую пазіцыю сярод калег, вучняў і іх бацькоў карыстаецца заслужаным аўтарытэтам. З’яўляецца фіналістам рэспубліканскага конкурса “Настаўнік года – 2006”, пераможцам V рэспубліканскага конкурса “Адкрыты ўрок” у намінацыі “Урок па гуманітарным прадмеце”, лаурэатам міжнароднаго Пушкінскага конкурса.