Чаропка Ларыса Захараўна нарадзілася 19.03.1960 года. Адукацыя вышэйшая, скончыла ў 1982 г. МДПІ імя Куляшова, педагагічны стаж – 28 год. Мае вышэйшую кваліфікацыйную катэгорыю.

Педагагічнае крэда: “Хто не ідзе наперад, той ідзе назад” В.Р. Бялінскі.

Ларыса Захараўна працуе ў гімназіі з 1993 г. на пасадзе намесніка дырэктара па выхаваўчай рабоце. Асноўная мэта яе педагагічнай дзейнасці – зрабіць усё магчымае для выхавання асобы, раскрыцця здольнасцей і талентаў гімназістаў, стымулявання іх да самаразвіцця. За гэты час склалася сістэма выхаваўчай дзейнасці, якая накіравана на фарміраванне чалавека з высокай самасвядомасцю перад сабой і грамадствам. Гімназісты праходзяць школу грамадзянскага станаўлення, умацоўваюць маральныя нормы ўзаемаадносін, вучацца актыўнай жыццёвай пазіцыі праз сістэму самакіравання, удзел у рабоце пярвічных арганізацый грамадскіх яднанняў “БРПА” і “БРСМ”, сістэму разнастайных дзіцячых структур: клубаў, гурткоў, секцый, спецкурсаў. У гімназіі з’явіліся свае традыцыі: гэта святкаванне Дня гімназіі, ушанаванне адораных гімназістаў “Свята талентаў”, Дзень самакіравання, Бенефіс выпускнікоў, свая газета “Гімназічны экспрэс”, свой гімн і сімволіка. Гімназісты шмат удзельнічаюць у розных творчых конкурсах і займаюць першыя і прызавыя месцы.

Шмат увагі Ларыса Захараўна надае ўкараненню ў практыку дзейнасці сучасных выхаваўчых адукацыйных тэхналогій, выкананню Закона РБ “Аб правах дзіцяці”, прапагандзе здаровага ладу жыцця, прафілактыцы правапарушэнняў, дарожна-транспартнага траўматызма.

Пад кіраўніцтвам Ларысы Захараўны працуе кафедра выхаваўчай дзейнасці, тэматыка пасяджэнняў якой накіравана на рашэнне задач, якія стаяць перад калектывам гімназіі.

Сайт создан в системе uCoz