Кулакова Наталля Георгіеўна нарадзілася 16.03.1958 г. Адукацыя вышэйшая, скончыла ў 1979 г. МДПІ імя Куляшова, педагагічны стаж – 25 год. Мае вышэйшую кваліфікацыйную катэгорыю.

Педагагічнае крэда: “Дорогу осилит идущий”.

Асноўную мэту сваёй педагагічнай дзейнасці Наталля Георгіеўна бачыць у тым, каб дапамагчы вучню раскрыць свае магчымасці, навучыць яго спасцігаць свет, адстойваць свой пункт погляду, развіваць імкненне да новых ведаў.

У сваёй рабоце выкарыстоўвае адаптыўную, інтэгральную, модульную тэхналогіі, тэхналогію крытычнага мыслення. Сучасныя педагагічныя тэхналогіі дазваляюць здабіць вучэбны працэс больш эфектыўным, дапамагаюць вучням дасягнуць пэўнага ўзроўню ведаў, узбагачаюць іх метадамі самастойнага авалодвання ведамі, уменнямі і навыкамі, развіваюць у іх ключавыя кампетэнцыі.

Наталля Георгіеўна свабодна валодае традыцыйнымі і нетрадыцыйнымі формамі вядзення ўрока, выкарыстоўвае ў рабоце педагагічны інструментарый: цікавыя гістарычныя факты, выказванні гістарычных дзеячаў, дакументальныя матэрыялы. У сваёй рабоце настаўнік абапіраецца на магшчымасці, матывы, інтарэсы не толькі свае, але і вучняў.

Выкарыстанне інтэрактыўных метадаў у рабоце з гістарычнымі крыніцамі дазваляе развіваць у вучняў не толькі цікавасць да прадмета, але і аналітычныя здольнасці.

З’яўляючыся намеснікам дырэктара па вучэбна метадычнай рабоце гімназіі г. Асіповічы, Наталля Георгіеўна шырока прапагандыруе выкарыстанне сучасных адукацыйных тэхналогій сярод педагогаў гімназіі.

Вучні Наталлі Георгіеўны ўдзельнічаюць у творчых конкурсах, конкурсах навукова-даследчых работ, прадметных алімпіядах. Яны неаднаразова станавіліся пераможцамі.

2002 г. – І месца ў раённым конкурсе, прысвечаным 130-годдзю г. Асіповічы.

2005 г. – ІІІ месца ў Рэспубліканскім конкурсе, прысвечаным 60-годдзю Перамогі над нямецка-фашысцкімі захопнікамі.

2005 г. заахвочвальны прыз у конкурсе навукова-даследчых работ.

2006-2007 г. – І месца ў раённай алімпіядзе па гісторыі сярод вучняў 4 – 9 класаў.

За плённую і добрасумленную працу Наталля Георгіеўна ўзнагароджана ў 2003 г. граматай РАА, а ў 2004 г. – граматай УА.

Сайт создан в системе uCoz