Громава Наталля Аляксандраўна, настаўніца інфарматыкі гімназіі з 2003 г. Нарадзілася 13.10.1975 г. Адукацыя вышэйшая, педагагічны стаж – 16  год. Мае першую кваліфікацыйную катэгорыю. Павышала  кваліфікацыю ў 2003 г у на базе АПА г. Мінска, 2007 г. – ІПК г. Магілёва, ў 2011 г у на базе АПА г. Мінска  .

Педагагічнае крэда: калі вучым, вучымся.

У рабоце Наталля Аляксандраўна прымяняе інтэгрыраваную, модульную, асобасна-арыентаваную, гульнёвую тэхналогіі і тэхналогію праблемнага навучання.

Настаўніца лічыць, што пры навучанні інфарматыцы трэба паказаць вучню магчымасць камп’ютэра, а прымяненне яму ён знойдзе сам, прычым у той ступені, у якой яму гэта неабходна. Трэба растлумачыць прынцып дзеяння аб’екта, які вывучаецца, а не прымушаць механічна завучваць канкрэтныя яго ўласцівасці.

На думку настаўніка, увесь вывучаемы матэрыял лепш за ўсё падаваць адначасова ў некалькіх формах: гукавой, тэкставай і графічнай, візуальнай.

Вучні Наталлі Аляксандраўны пастаянна прымаюць удзел у прадметных алімпіядах, конкурсах навуковых работ і дасягаюць добрых вынікаў.

2005-2006 г. – раённая алімпіяда – ІІІ месца;

                      – абласная алімпіяда – дыплом ІІІ ступені;

                      – раённы конкурс навукова-даследчых работ – І месца;

2006-2007 г. – раённая алімпіяда – ІІІ месца;

                       - абласная – дыплом ІІІ ступені;

                       - раённая алімпіяда для 6-8 кл. – І месца;

2007-2008 г. – раённая алімпіяда І месца;

                       - абласная – дыплом II ступені;

                        - рэспубліканская - пахвальны водгук;

2009-2010 г. – раённая алімпіяда ІІ месца;

2010-2011 г. – раённая алімпіяда ІІ месца;

2011-2012 г. – раённая алімпіяда ІІІ месца;

2012-2013 г. - раённая алімпіяда для 6-8 кл. – І месца;

2013-2014 г. - раённая алімпіяда ІІІ месца;

                    - аённая алімпіяда для 6-8 кл. – І месца.

         Наталля Аляксандраўна два гады (2012/2013 і 2013/2014 н.г.) ўзначалівала творчую групу настаўнікаў інфарматыкі раена па тэме "Рашэнне алімпіядных задач", з’яўляецца загадчыкам кабінета інфарматыкі, актыўна ўдзельнічае ў пасяджэннях МА раёна, дзе неаднаразова выступала па праблемах “Прымяненне профільнага навучання”, “Асаблівасці выкладання інфарматыкі ў 8-х класах 12-гадовай школы”, “Прымяненне дыферэнцыраванага падыходу ў навучанні” і інш. З'яўляецца кіраўніком гімназічнага МА настаўнікаў матэматыкі і інфарматыкі.

         Узнагароджана прызамі, падзячнымі пісьмамі  і граматай РАА за добрые вынікі на абласных, раенных алімпіядах і  дыпломамі за стварэнне і развіццё гімназічнага сайта.