Бруёк  Анжаліка Уладзіміраўна нарадзілася 03.07.1969 г. Адукацяй вышэйшая, педстаж – 18 год. Мае першую кваліфікацыйную катэгорыю. Павышала сваю кваліфікацыю ў 2006 г.

Педагагічнае крэда: не толькі праяўляць цікавасць да індывідуальнасці, але і выхоўваць гэтую індывідуальнасць, дапамагчы ёй зацвярджецца.

У сваёй рабоце Анжаліка Уладзіміраўна  выкарыстоўвае розныя метады, інававацыйныя тэхналогіі, засвоіла гульнёвую тэхналогію. Пры правядзенні ўрокаў вялікую ўвагу надае вырашэнню выхаваўчых задач, што лічыць адным з асноўных элементаў работы. Анжаліка Уладзіміраўна лічыць, што ўрокі павінны быць эмацыянальнымі і цікавымі, тады ў дзяцей будзе ўзнікаць жаданне займацца спортам. На сваіх уроках настаўніца выкарыстоўвае метады заахвочвання і спагнання, асабісты прыклад, самастойнасць, пераадоленне цяжкасцей. Анжаліка Ўладзіміраўна добра валодае пытаннямі фізічнай падрыхтоўкі, функцыянальнымі магчымасцямі кожнага вучня, таму на ўроках здзяйсняе ўнутраную дыферэнцыяцыю.

Анжаліка Уладзіміраўна лічыць, што працэс навучання не будзе поўным без выхаду на пазакласную дзейнасць. На працягу многіх год вучні Анжалікі Уладіміраўны ўдзельнічаюць у раённай спартакіядзе па розным відам спорта. Яны неаднаразова з’яўляліся не толькі прызёрамі, але і пераможцамі.

І месца па валейболу (хлопцы)

ІІ месца па валейболу (дзяўчаты)

ІІ месца па лёгкай атлетыцы

І месца па плаванні

І месца ў спаборніцтвах па ўзроўню фізічнай падрыхтаванасці ў раёне і ІІІ месца ў вобласці.

Неаднаразова вучні Анжалікі Уладзіміраўны з’яўляліся прызёрамі вобласці ў спаборніцтвах дапрызыўнай моладзі.

За 2006/2007 гг. настаўніца падрыхтавала 11 вучняў, якія выканалі ІІ і ІІІ спартыўныя разрады.

Анжаліка Уладзіміраўна актыўна займаецца і грамадска-педагагічнай дзейнасцю. Праводзіць пасяджэнні КФК, выступае перад калегамі, у поўным аб’ёме праводзіць пазакласную работу (гурток па валейболе, секцыя па баскетболе, плаванні).

Анжаліка Уладзіміраўна ўзнагароджана Ганаровай граматай Упраўлення адукацыі Магілёўскага аблвыканкама за падрыхтоўку пераможцаў і прызёраў абласных спаборніцтваў “Алімпійскія надзеі Беларусі” у 2004 г.

Сайт создан в системе uCoz