Мамсікава Святлана Юр’еўна нарадзілася 01.11.1966 г. Адукацыя вышэйшая, скончыла ў 1988 г. МДПІ імя Куляшова, педагагічны стаж – 23 гады, стаж у должнасці дырэктара – 5 год, кваліфікацыйная катэгорыя вышэйшая..

Педагагічнае крэда: “Хто не ведае ў якую гавань плыве, для таго няма папутнага ветра”.

Дырэктарскае крэда: “Мы не можам кіраваць ветрам, але можам кіраваць караблём”.

Святлана Юр’еўна працуе ў гімназіі з 2005 г. Сістэматычна працуе над удасканаленнем  свайго педагаічнага майстэрства, над авалодваннем і выкарыстаннем у сваёй рабоце сучасных адукацыйных тэхналогій, сярод якіх асноўнае месца займае тэхналогія развіцця крытычнага мыслення праз чытанне і пісьмо. Свабодна валодае традыцыйнымі і нетрадыцыйнымі формамі вядзення ўрока такімі як урок – лекцыя, семінары, канферэнцыі, дыспуты, што дапамагаюць разнастайнасць і зрабіць больш эфектыўным працэс навучання.

Прымала актыўны ўдзел у конкурсе прафесійнага майстэрства “Лідзер – адукацыі – 2002 года”.

Актыўна займаецца грамадскай работай.

Педагагічны калектыў пад кіраўніцтвам Мамсікавай С.Ю. з’яўляецца пераможцай раённага спаборніцтва за дасягненне найлепшых вынікаў у выкананні асноўных паказчыкаў прагноза сацыяльна-эканамічнага развіцця раёна.